Проверка некоторых организаций выявила нарушения требований норм и правил пожарной безопасности

Cлужба-101

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №510 і каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці па Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе 2013 года работнікамі інспекцыі дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены праверкі шэрагу арганізацый Ушаччыны. Выяўлены парушэнні патрабаванняў норм і правілаў пажарнай бяспекі, за невыкананне якіх кіраўнікі і службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Нагадаю, што адпаведны артыкул прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічынь на фізічную асобу і да 200 — на юрыдычную.
Так, у ДЛГУ «Ушацкі лясгас» было ўстаноўлена, што аб’екты прадпрыемства і тэхніка не ў поўным аб’ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння, пажарнымі шчытамі. Дапускалася курэнне работнікаў у неўстаноўленых месцах. Кіраўніцтва не надавала належнай увагі тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту электраабсталявання і электраправодкі. На пытанне інспектара «Як патэлефанаваць у пажарную службу?» некаторыя супрацоўнікі лясгаса адказвалі: «02», «105», што толькі пацвярджала факт неправядзення з імі супрацьпажарных інструктажоў. На тэрыторыі матэрыяльнай базы і гаражоў прадпрыемства ёсць пажарны вадаём, аднак даехаць да яго аўтацыстэрнам, што знаходзяцца на ўзбраенні Ушацкага РАНС, не ўяўлялася магчымым. І гэта далёка не поўны спіс парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, выяўленых падчас праверкі. Кожнае з іх можа стаць прычынай трагедыі. Але навошта ж чакаць, каб здарылася непапраўнае, асабліва калі гэта можна папярэдзіць?
У 2013 годзе ў Беларусі на пажарах загінула 456 чалавек, ва Ушацкім раёне — 6.

М.КІСЕЛЬ,
старшы інспектар інспекцыі дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *