Цены на семена основных овощных культур в г.п.Ушачи

Выясняем ситуацию Калейдоскоп Личное подсобное хозяйство

На рынку і ў магазінах, якія гандлююць насеннем, зараз ажыятаж – падышлі тэрміны сяўбы насення на расаду. У кожнай расліны яны свае, таму каб атрымаць багаты і здаровы ўраджай, перш чым пачынаць высеў насення, трэба ўлічваць асаблівасці росту асноўных агароднінных культур.

На рынку г.п.Ушачы насенне агародніны рэалізуюць шэраг гандлёвых кропак і індывідуальных прадпрымальнікаў. Вельмі разнастайны выбар сартоў айчыннай вытворчасці спецыялізаваных прадпрыемстваў Мінска, Століна, Баранавічаў, сарты расійскай селекцыі, маецца насенне замежных вытворцаў (Польшча, Нідэрланды). У магазіне “Гаспадар” Ушацкага райспажыўтаварыства таксама можна набыць матэрыял для пасадкі асноўных відаў агароднінных культур вытворчасці ААТ “БаранавічыСортНасенАгародніна”. 0,5-грамовыя ўпакоўкі агуркоў, морквы, таматаў каштуюць там 3050 рублёў, капусты, у залежнасці ад сартоў, – ад 2650 да 3050 рублёў. На рынку коштавы дыяпазон значна шырэй і залежыць ад сорту, вытворцы і масы ўпакоўкі. Калі параўноўваць упакоўкі масай 1 грам, то кошт насення агуркоў вагаецца ад 2800 да 6200 рублёў, морквы – ад 2800 – да 6500, памідораў – ад 2700 да 5500, перцаў – ад 3000 да 5500, капусты – ад 2500 да 5200 рублёў. Галандская цыбуля-сявок у “Гаспадары” прадаецца па 30900 рублёў за 1 кілаграм, на рынку яе кошт у розных гандлёвых кропках – ад 26 да 55 тысяч рублёў. Набыць насенне можна і ў прыватным магазіне “Віраж” – кошт яго таксама розны. Напрыклад, 2 грамы радыскі каштуе 2500 рублёў, а 10-грамовая ўпакоўка польскага насення абыдзецца ў 12500 рублёў. 15 штук насення агуркоў папулярнага сорту “Крак” каштуюць 4 тысячы рублёў, а 10-грамовая ўпакоўка – 15000.

Д.РАМАНОЎСКІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *