За незаконное выжигание сухой растительности нарушителям грозит суровое наказание

Правовая консультация Экология

Кожную вясну ўзрастае небяспека ўзгарання лясоў. Больш 70 працэнтаў узгаранняў паблізу лясных масіваў прыходзяцца на выпальванне сухой расліннасці. Пажаранебяспечны перыяд пачынаецца менавіта з сельскагаспадарчых палаў, якія часта пераходзяць на лес. У мінулым годзе пераважная большасць з іх адбылася па віне людзей з-за парушэнняў правіл пажарнай бяспекі. Між тым за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, ржышча і рэшткаў саломы на палях або за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў заканадаўствам прадугледжаны штрафы ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь, а за нанясенне ўрону ў асабліва буйных памерах – крымінальная адказнасць. Таму працаўнікі лясной аховы асноўную ўвагу ўдзяляюць прафілактычнай рабоце сярод насельніцтва, у зонах масавага адпачынку ствараюць спецыяльныя месцы для развядзення вогнішчаў, мінералізаваныя палосы, якія з’яўляюцца заслонай для далейшага ўзгарання. Акрамя таго ўзмоцнены кантроль за захаваннем патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах. Такая работа дае вынік – у 2013 годзе ў нашым раёне не дапушчана выпадкаў узнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках (па Віцебскай вобласці іх зарэгістравана 22 на плошчы ў 2,5 гектара).

Калі вы заўважылі ў лесе дым або агонь, пастарайцеся як мага хутчэй паведаміць аб гэтым у аддзел па надзвычайных сітуацыях і ў дзяржаўную лясную ахову – пазваніце ў лясніцтва ці лясгас (тэл.: 8-02158-2-77-30) і ўкажыце месца ўзгарання.

М.КОРШУН, інжынер па ахове лесу ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *