Состоялось чествование победителей предметных олимпиад, призёров областных, республиканских конкурсов и спортивных соревнований

Ими гордятся Наши дети Образование и молодежь

Штогод у маі па ўжо добрай традыцыі прасторная актавая зала Ушацкай школы збірае ў сваіх сценах лепшых вучняў устаноў адукацыі раёна. Сёлета на мерапрыемства з нагоды ўшанавання пераможцаў прадметных алімпіяд, прызёраў абласных, рэспубліканскіх конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў сабралася нямала людзей.

Школьнікаў, іх бацькоў, а таксама педагогаў, якія вялі вучняў да поспеху, шчыра віталі намеснік старшыні райвыканкама Н.М.Марковіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму І.Ф.Сыроўчанка. Звяртаючыся да прысутных, Наталля Мікалаеўна падкрэсліла, што ў дзяржаве надаецца значная ўвага падтрымцы адоранай моладзі, а райвыканкам матэрыяльна заахвочвае юныя таленты. Цёплыя словы ў адрас запрошаных выказала і Іна Фёдараўна, якая адзначыла, што набытыя веды абавязкова дапамогуць школьнікам у далейшым жыцці.

І вось надышоў хвалюючы момант узнагароджання. Пад дружныя апладысменты прысутных на сцэну выйшлі галоўныя героі ўрачыстасці.

Сёлета прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сталі: па беларускай мове і літаратуры – адзінаццацікласніца Глыбачанскай школы Юлія Чыграй (настаўніца – Тамара Пятроўна Чумакова) і дзевяцікласніца Ушацкай школы Ганна Герцык (Вера Васільеўна Спірчонак), па біялогіі – вучаніца 10 класа Ушацкай школы Анастасія Рагавешка (настаўніца – Аксана Васільеўна Смірнова), па нямецкай мове – самы юны пераможца, вучань восьмага класа Ушацкай школы Павел Гардзіёнак (Людміла Іванаўна Данькова), які змагаўся за перамогу разам з дзесяцікласнікамі вобласці і заваяваў дыплом трэцяй ступені. І хаця Паша ўжо прывык да павышанай увагі да сваёй асобы (гэта не першая перамога хлопца), аднак, выходзячы на сцэну, усё ж адчуваў сябе крыху няёмка. Каб падтрымаць сына, на свята прыйшлі яго бацькі – Сяргей Леанідавіч і Таццяна Іванаўна. Прыемна, што сёлета многія таты і мамы раздзялілі з дзецьмі іх радасць і хваляванне падчас узнагароджання.

У намінацыі “Хутчэй, вышэй, мацней” не было роўных камандзе Вялікадолецкай школы. Бо там вучацца Анастасія Хадан, Арцём Полазаў, Мікіта Хамічонак – пераможцы абласных спартыўных спаборніцтваў “Снежны снайпер” у асабістым заліку, дыпламанты – у складзе каманды Віцебскай вобласці на рэспубліканскім этапе, Аляксей Рудкоўскі – пераможца абласной спартакіяды па зімнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”, а таксама перспектыўная “зорачка” ў спорце – шасцікласніца Дзіяна Паршонак. Усе гэтыя вучні – выхаванцы настаўніка фізічнай культуры навучальнай установы Уладзіміра Мікалаевіча Лапіцкага. У гэты дзень былі ўзнагароджаны таксама вучань Ушацкай школы Міхаіл Ярмош (Пётр Юльянавіч Варатынскі) – пераможца абласных спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” у асабістым заліку і Аляксандра Лях з Глыбачанскай (Уладзімір Міхайлавіч Магілін) – дыпламант абласной спартакіяды па зімнім і летнім мнагабор’і “Здароўе”.

Ушанаванне школьнікаў у намінацыі “Натхнёныя творчасцю” пачалося з запрашэння на сцэну прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу экалагічнай экспедыцыі “Сцежкамі Айчыны” Лізаветы Маковіч і Вікторыі Троцкай з Вяркудскай школы (Святлана Аляксандраўна Корабава). Гэтую ўзнагароду дзяўчаты заслужылі па праве: навукова-даследчай дзейнасцю па біялогіі і экалогіі яны займаюцца на працягу ўжо трох гадоў. Адной з лепшых у вобласці прызнана навуковая работа па біялогіі і экалогіі вучня Арэхаўскай школы Рамана Літвіна (Кацярына Міхайлаўна Гірсёнак). За творчыя дасягненні атрымала ўзнагароду і адзінаццацікласніца Плінскай школы Вераніка Хамёнак (Ірына Генадзьеўна Марковіч) – прызёр абласной выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія”.

Былі ў гэты дзень Ганаровыя граматы, Лісты падзякі, грашовыя прэміі, кветкі і музычныя падарункі ад вучняў Ушацкай школы. І ўсё ж, напэўна, больш за ўсіх уражанняў атрымалі бацькі – гонар за сваіх дзяцей. Спадзяемся, што гэтыя вучні парадуюць нас сваімі поспехамі і на наступны год, а ў спісе юных ушацкіх “зорачак” з’явяцца новыя імёны.


К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

Па выніках правядзення раённага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сёлета самымі актыўнымі сталі вучні Ушацкай школы (56 удзелаў), а сярод сельскіх – Вяркудскай, Глыбачанскай, Арэхаўскай і Плінскай. Выніковым стала выступленне ўшацкіх вучняў – 17 дыпломаў, Арэхаўскай і Плінскай школ – па 3, Вяркудскай,



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *