Неравнодушные ушачане помогли лебедю вернуться в естественную среду обитания

Экология

У адзін з майскіх дзён аўтамабільны рух на цэнтральным перакрыжаванні вуліц Ленінская І савецкая нечакана «паралізаваў» незвычайны пешаход. Не звяртаючы ўвагі на адсутнасць «зебры» і сігналы аўтамабіляў, ён нетаропка прагульваўся па праезнай частцы, рызыкуючы стаць прычынай аварыі і яе ахвярай. Як вялікая белая птушка трапіла на небяспечную дарогу — невядома: нехта з відавочцаў нават агучыў версію, маўляў, лебедзь, страціўшы спадарожніцу жыцця, вырашыў скончыць жыццё самагубствам… Але ж лёс птушкі ўсхваляваў літаральна ўсіх ушачан, якія сталі сведкамі падзеі. У выніку людзі арганізавалі сапраўдную выратавальную аперацыю: работніцы магазіна «Цэнтральны» прынеслі вялікую каробку, у якую не без цяжкасці памясцілі патэнцыяльнага самагубца, а супрацоўнікі аддзялення дэпартамента аховы згадзіліся завезці лебедзя на бліжэйшы вадаём. Магчыма, камусьці гэты эпізод падасца не вартым вялікай увагі, нам жа вельмі прыемна, што ў сэрцах нашых землякоў захощваецца неабыякавасць і чулыя адносіны да прадстаўнікоў жывёльнага свету.

Н.БАГДАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *