Юбилейные даты Ушаччины в 2015 году

Юбилейные даты

515 гадоў з моманту з’яўлення пісьмовых звестак аб Ушачах, як вялікакняжацкім мястэчку, заснаваным пры замку.

210 гадоў таму Ушачы становяцца цэнтрам Лепельскага павета.

130 гадоў з дня адкрыцця Маладолецкай царкоўнапрыходскай школы.

115 гадоў таму адбылося выступленне сялян вёсак Гута, Клапы і мястэчка Ушачы супраць графа Плятэра.

95 гадоў таму створаны Ушацкі валасны рэвалюцыйны камітэт.

90 гадоў таму адкрылася першая ў раёне Завячэльская сямігадовая школа.

85 гадоў з дня выхаду ў свет першага нумара раённай газеты «Прымежны калгаснік».

85 гадоў таму быў арганізаваны калгас «Бальшавік» у в.Пліна.

60 гадоў таму першая група моладзі адправілася на асваенне цалінных і абложных зямель. Сярод іх механізатары Вялікадолецкай і Ушацкай МТС Пётр Кісель, Мікалай Паліцай, Павел Качан, шафёр Антон Жукоўскі, Генадзь Качан і іншыя.

55 гадоў таму быў створаны самы буйны ў раёне саўгас «Вялікадолецкі». У свой час з яго былі вылучаны саўгасы «Кублічы» і «Касары».

45 гадоў (7 лістапада) з дня адкрыцця Ушацкага музея Народнай славы, які зараз носіць імя У.Е.Лабанка.

30 гадоў таму (9 мая) адкрыта экспазіцыя ў новым будынку музея Народнай славы.

30 гадоў таму ў ліпені была адчынена хата-музей П.Броўкі ў в.Пуцілкавічы.

Юбилейныя даты нашых землякоў і знакамітых людзей Ушаччыны:

29.10 – 125 гадоў Жукаву Нікандру Прохаравічу – заслужанаму настаўніку БССР, былому настаўніку Арэхаўскай васьмігадовай школы.

2.10 – 110 гадоў Чабатарову Раману Сямёнавічу – акадэміку Акадэміі навук Беларусі ў галіне ветэрынарыі.

5.05 – 110 гадоў Сальнікаву Фёдару Сямёнавічу – заслужанаму ўрачу БССР

110 гадоў з дня нараджэння Раманава Паўла Мінаевіча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь».

25.06 – 110 гадоў Броўку Пятру Усцінавічу – народнаму паэту Беларусі, ганароваму грамадзяніну Ушацкага раёна.

105 гадоў Карабаню Мікалаю Лявонавічу – аднаму з кіраўнікоў падполля ў Беластоцкай вобласці, партыйнаму дзеячу.

24.11 – 100 гадоў Бекарэвічу Віктару Васільевічу – ураджэнцу в.Вялікія Дольцы, былому сакратару Мінскага Епархіяльнага ўпраўлення, настаяцелю Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў г.Мінску, Свята-Мікалаеўскага сабора ў г.Вена (Аўстрыя), удзельніку партызанскага руху ў Беларусі.

01.01 – 100 гадоў Васілеўскаму Аляксандру Арсеньевічу – заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР.

31.08 – 100 гадоў Васілеўскаму Міхаілу Арсеньевічу – падпалкоўніку-інжынеру, кандыдату тэхнічных навук.

95 гадоў — Іваньковічу Уладзіміру Афанасьевічу – заслужанаму настаўніку БССР.

20.10 – 95 гадоў Стрыжонку Міхаілу Паўлавічу – заслужанаму работніку культуры БССР.

85 гадоў – Дземянцею Мікалаю Іванавічу – першаму сакратару Ушацкага райкама КПБ, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

90 гадоў Дунец-Рудзёнак Валянціне Антонаўне – заслужанай настаўніцы БССР.

07.04 – 90 гадоў Тараткевічу Міхаілу Васільевічу – заслужанаму работніку вышэйшай школы БССР, доктару філасофскіх навук, прафесару.

24.02 – 80 гадоў Барадуліну Рыгору Іванавічу – народнаму паэту Беларусі, ганароваму грамадзяніну Ушацкага раёна.

02.03 – 80 гадоў Крывёнку Міхаілу Фадзеевічу – члену Беларускага саюза журналістаў, краязнаўцу.

26.06 – 80 гадоў Емельянаву Анатолю Серафімавічу, які абараніў кандыдацкую дысертацыю (1973) па тэме “Паэтыка беларускай народнай радзіннай песні”, асновай для якой паслужылі матэрыялы, сабраныя на Ушаччыне.

05.05 – 75 гадоў Качанову Яўгену Яўстаф’евічу – кандыдату ваенных навук, удзельніку вайны ў Афганістане, былому прафесару Універсітэта МУС Расіі.

15.09 – 70 гадоў Клачкову Валерыю Паўлавічу – кандыдату філасофскіх навук, дацэнту, былому першаму сакратару Ушацкага РК ЛКСМБ.

28.04 – 70 гадоў Свяжынскаму Уладзіміру Мітрафанавічу – навуковаму супрацоўніку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдату гістарычных навук, аўтару шматлікіх работ па вывучэнні мовы Ушаччыны.

01.05 – 65 гадоў Броўку Генадзю Пятровічу – доктару тэхнічных навук, прафесару.

18.06 – 65 гадоў Дуку Анатолю Сцяпанавічу, які ў 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, былому камсамольскаму работніку.

16.08 – 60 гадоў Аўласенку Генадзю Пятровічу – беларускаму паэту і драматургу.

25.10 – 60 гадоў Міхалю Уладзіміру Васільевічу – заслужанаму работніку «Колэнерга», начальніку Барысаглебскай гідраэлектрастанцыі на Кольскім паўвостраве.

28.04 – 60 гадоў Лабоўкіну Уладзіміру Мікітавічу – кандыдату тэхнічных навук, дацэнту Віцебскага універсітэта імя П.М.Машэрава.

25.10 – 60 гадоў Міхалю Уладзіміру Васільевічу, заслужанаму энергетыку РСФСР.

7.10 – 55 гадоў Міхаілу Паўлавічу Хрыпачу, капітану, загінуўшаму пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *