Нотариус оказывает юридические услуги по заявках в агрогородках Ушачского района

Правовая консультация

Усе нашы жыхары добра ведаюць, што натарыус аказвае юрыдычныя паслугі па заяўках на тэрыторыі аграгарадкоў. Гэта гарантавана пастановай Міністэрства юстыцыі і за Ушацкай натарыяльнай канторай Віцебскай абласной натарыяльнай палатай замацавана 6 аграгарадкоў. Заяўку могуць падаваць як фізічныя асобы, так індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы, якія пражываюць і ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі аграгарадка і прылягаючых вёсак. Аднак з гэтага года крыху памянялася схема аказання паслуг. Калі ў мінулыя гады мы штомесячна друкавалі графік выездаў у аграгарадкі ў пэўныя дні і выязджалі на месца, калі збіралася не меней 5 заявак, то цяпер таксама будзем выязджаць, але калі з аграгарадка паступіць не меней 5 заявак, і нават па адной заяўцы, калі яна ад удзельніка Вялікай Айчыннай вайны ці асобы з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. Прычым па заяве зацікаўленай асобы натарыяльная паслуга можа быць аказана на доме ў дзень выезду ў аграгарадок. Заяўкі можна падаваць як у свой сельвыканкам, так і непасрэдна натарыусу па нумары 2-79-07. Кантора працуе з 8 да 17 з перапынкам на абед з 12 да 13 гадзін, выхадныя нядзеля, панядзелак. Інфармацыя аб дні і часе самага хуткага выезду ў аграгарадок, пералік пытанняў, па якіх можна звяртацца, размяшчаецца на стэндах натарыяльных кантор.

У мінулым годзе натарыус ажыццявіў толькі адзін выезд у аграгарадкі па заяўках – у Кублічы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *