Белорусское общество охотников и рыболов приглашает ушачан присоединться к акции «Чистый водоём»

Экология

Многія з нас любяць праводзіць свой адпачынак на прыродзе, а ў вясенне-летні перыяд – найбольш паблізу рэк і азёр. І ўсім нам, безумоўна, прыемна адпачываць на беразе чыстага вадаёма, не заваленага смеццем.  Каб прывесці ў парадак прыбярэжныя зоны водных аб’ектаў напярэдадні адкрыцця масавага адпачынку на прыродзе, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” з 24 па 30 красавіка праводзіць акцыю “Чысты вадаём”. Яна ўжо стала традыцыйнай і праводзіцца па ўсёй краіне. У мінулым годзе ў час акцыі супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста нераўнадушнымі да прыроды грамадзянамі прывялі ў парадак берагавую лінію больш за 100 рэк і азёр, было сабрана больш тысячы кубічных метраў смецця.

Раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў запрашае ўсіх жадаючых ушачан далучыцца да акцыі і сёлета. Так, 24 красавіка аб’ектам па навядзенні парадку стане сажалка Старасельская, 29 красавіка акцыя пройдзе на возеры Люкташ, а 30 красавіка – на возеры Ваўчо.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *