Взносы в Фонд социальной защиты населения — по-новому

Официально

25 красавіка бягучага года падпісаны Указ Прэзідэнта краіны №174 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Пракаменціраваць новаўвядзенні мы папрасілі начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Алену Васільеўну ПАШКОВІЧ:

– Галоўная папраўка заключаецца ў тым, што ўстаноўлены гранічны тэрмін, да якога трэба ўплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншыя плацяжы ў бюджэт фонду. У выпадках, калі дзень выплаты заработнай платы за прайшоўшы месяц устаноўлены пазней 20­га чысла наступнага месяца, яны ўплачваюцца не пазней гэтай даты. Нагадаю, што зараз плацеж ажыццяўляецца ў дзень выплаты заработнай платы.

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры з’яўленні ў іх жадання ўдзельнічаць у праваадносінах па дзяржаўным сацыяльным страхаванні будуць самастойна ўплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду.

Закранулі змены і тых юрыдычных асоб, якія з’яўляюцца наймальнікамі: так, “юрыдычныя асобы з’яўляюцца плацельшчыкамі ў бюджэт фонду за фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца ўласнікамі маёмасці (удзельнікамі, членамі, заснавальнікамі) юрыдычных асоб і выконваюць функцыі кіраўнікоў гэтых юрыдычных асоб”. У выпадку ж ліквідацыі (спынення дзейнасці), зняцця з уліку плацельшчыка належная да выплаты за бягучы перыяд сума ўзносаў у фонд падлічваецца на дзень падачы заявы аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) ці апавяшчэння аб зняцці з уліку адпаведна.

Папраўкі ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання Указу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *