Главное сохранить коллективы и специалистов. Интервью с председателем районного объединения профсоюзов Н.И.Бухалка

Общество

Пра прайшоўшы ў краіне VII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мы ўжо расказвалі на старонках газеты. Яго ўдзельнікам быў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Іванавіч БУХАЛКА. Сённяшняе інтэрв’ю з ім прысвечана таму, як на практыцы, на прадпрыемствах раёна ажыццяўляць тыя сур’ёзныя задачы, што пастаўлены на з’ездзе.

– Мікалай Іванавіч, найперш скажыце, што засталося ў памяці, уразіла як удзельніка з’езда.

– Многае. Па­першае, шчырае выступленне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, асноўны акцэнт быў у тым, каб не ўтойваць, не замоўчваць праблем, а ісці ў калектывы, дапамагаць людзям у вырашэнні іх канкрэтных задач. Ён задаў настрой і акцэнты на справу, якой многа. Яшчэ мяне як чалавека вельмі ўразіў адрэстаўраваны Курган Славы, куды нас вазілі. Першае, аб чым падумалася, калі стаяў ля падножжа помніка – не сорамна сказаць людзям, куды пайшлі іх адлічэнні (рабіўся рамонт за сродкі Федэрацыі прафсаюзаў). Гэта візітоўка краіны, куды прыязджае мноства дэлегацый, зроблена годна, велічна і на дзесяцігоддзі.

– З чаго пачалі работу, вярнуўшыся са з’езда.

– З канкрэтных спраў, пра якія і гаварылася, а дакладна, пра дапамогу бацькам у аплаце частак пуцёвак на аздараўленне дзяцей. Звярнуўся ў прафсаюзныя арганізацыі тых прадпрыемстваў, чые дзеці пажадалі аздаравіцца ў “Турасполлі”, і райспажыўтаварыства, “Ушацкі райаграсэрвіс”, УП “Сарочына” пагадзіліся аказаць дапамогу ў частковай ці поўнай аплаце пуцёвак. Ускладняецца задача тым, што ў нас у шэрагу арганізацый, як правіла прыватнай формы ўласнасці, проста няма прафсаюзнай арганізацыі, напрыклад, ААТ “Ушачы”, “Форэстгандаль”. У першай яна раней была і збіраюцца аднавіць, у другой не было ніколі. Выяўляў і вёў перамовы з прадстаўнікамі такіх арганізацый, бо галоўная задача прафсаюзаў – абарона працаўнікоў прадпрыемстваў любой формы ўласнасці.

– Мікалай Іванавіч, на прадпрыемствах раёна, як і па краіне ў цэлым, няпроста закрываецца зарплата. Як могуць паспрыяць яе годнаму памеру і своечасовасці выплаты прафсаюзы?

– Галоўнае зараз – захаваць калектывы, захаваць спецыялістаў. Прывяду прыклад таго, што мне бліжэй – будаўнічай галіны. ПМК­66 пры зніжэнні аб’ёмаў будаўніцтва ці, дакладней, пры больш выгадных умовах аплаты на будоўлях Расіі, не змагло захаваць прафесійных муляраў. Калі раней іх было 43, то зараз 5 і не самай высокай кваліфікацыі. І сёння на тэрыторыі раёна ёсць аб’ёмы, а прыязджаюць на будаўніцтва ФАКа і рэканструкцыю сада з Пастаў, Шаркоўшчыны… Чым становішча ў апошнім раёне лепш за наша – нічым, а спецыялістаў захавалі і зараз зарабляюць. Не маючы заказаў – не пражывеш, таму гэта вельмі звязаны працэс – арганізацыя вытворчасці, размеркаванне абавязкаў і зарплата. Можна нарабіць у доўг і ведаць, што разлікі будуць, і намнога горш – працаваць у доўг. Перыяд сапраўды няпросты, аднак ён міне. Менавіта ў тлумачальнай рабоце і заключаецца роля прафсаюзаў.

– На прадпрыемствах краіны, нават гігантах, зараз прымаюцца такія нехарактэрныя меры, як скарочаны дзень, тыдзень, водпускі за свой кошт…

– Гэта вымушаныя меры, якія перш за ўсё і спрыяюць захаванню калектываў. Лепш прадаставіць чалавеку водпуск за свой кошт, які ён хутчэй за ўсё знойдзе як выкарыстаць з карысцю для сям’і (вырасціць агародніну, назбірае на продаж ягад), чым трымаць на рабочым месцы, нічога не вырабляючы. Гэта якраз тупіковы перыяд – зарплата налічаецца, а не зарабляецца, прадпрыемства заганяецца ў даўгавую яму. Кожны кіраўнік шукае найбольш прымальныя шляхі, адны, як прадпрыемства меліярацыйных сістэм, “Ляснеўшчына”, асвойваюць дадатковыя, нехарактэрныя віды дзейнасці, другія адпраўляюць работнікаў у адпачынак за свой кошт (у першым квартале санаторый “Лясныя азёры”), задача прафсаюзаў дапамагаць, сачыць за законнасцю такіх метадаў.

– Існуюць яшчэ і разлікі натураплатай, што таксама з’яўляецца законным спосабам выплаты зарплаты.

Так, калі яны не перавышаюць 30 працэнтаў. Паўтаруся, кіраўнікам сумесна з прафсаюзамі, на сходах у калектывах трэба шукаць выйсце з часовых цяжкасцяў. І галоўнае ў гэты час – не дапусціць безгаспадарчасці, крадзяжу маёмасці, не даць ускладніцца сітуацыі з­за няякаснага выканання сваіх абавязкаў і браку. Само прадпрыемства неабходна абараняць ад гультаёў і бракаробаў, і гэта таксама будзе абаронай сумленных працаўнікоў.

Гутарыла Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Главное сохранить коллективы и специалистов. Интервью с председателем районного объединения профсоюзов Н.И.Бухалка

  1. Не читал. НО считаю профсоюзные организации — ни о чём, и только деньги выманивают с нас. Но друзья помните ВСЕГДА: http://pravo.levonevsky.org/bazaby/zakon/zakb1389.htm
    Профессиональный союз (далее — профсоюз) является ДОБРОВОЛЬНОЙ общественной организацией, объединяющей граждан Республики Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *