Ремонт подъездов жилых домов — обязательная услуга

Общество

Сёлета камунгас плануе правесці рамонт пад’ездаў у дамах №1-3 па вуліцы Ленінскай , 2, 4 – па Камсамольскай, ужо завершаны ў сёмым пад’ездзе дома №16 па Ленінскай і другога па Ленінскай, 3, распачаты рамонт першага ў гэтым жа доме. Якія крытэрыі для рамонту пад’ездаў? Неадпаведнасць іх стану патрабаванням – сколы, выбоіны аддзелачнага пакрыцця, наяўнасць несанкцыянаваных надпісаў або малюнкаў і падобнае. Прычым, як і паведамлялася раней, рамонт пад’езда – гэта асноўная жыллёва-камунальная паслуга (згодна артыкула 29, частка 1, пункт 5 Жыллёва-камунальнага кодэкса РБ) і адмова ад заключэння дагавора не вызваляе кватэранаймальніка ад аплаты. Яна ўключаецца ў жыроўку і будзе спагнана пры адмове праз суд. Аднак, мяркую, што да гэтага ў нас не дойдзе, тым больш што пры разліку кошту рамонту мы ўключаем толькі кошт матэрыялаў, ды і то выбіраем таннейшы і самы неабходны. Таму і кошт рамонту пад’ездаў значна адрозніваецца ад гарадскіх. Напрыклад, арыенціровачны ў пяціпавярховым доме – 6-7 мільёнаў, трохпавярховым – 3,5-4, двух – 2,5-3. Падзяліўшы гэту суму на колькасць жыхароў (прапарцыянальна плошчы кватэры) – атрымаецца зусім невялікая сума, якую пры жаданні можна выплачваць з растэрміноўкай на тры месяцы. Рамонт пад’езда падзяляецца на ўсіх жыхароў, незалежна ад формы ўласнасці кватэры.

Пры рамонце пад’езда ўлічваюцца пажаданні жыхароў, у прыватнасці на каляровую гаму, і не пазней чым праз 5 дзён мы інфармуем іх аб даце пачатку рамонту.

С. ЗАВАДСКІ, дырэктар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *