Стартовал наш конкурс «Дзіва на градцы». А что особенного выросло на вашем участке? Присылайте свои фото

Общество

Такі конкурс на старонках газеты мы праводзім не першы год. Працягваем і сёлета. А пераможцы (тры першыя месцы) атрымаюць квартальную падпіску на газету “Патрыёт” на наступны год.

Дасылайце свае фотаздымкі на электронны адрас газеты, на сайт або тэлефануйце нам, і мы самі прыедзем да вас у госці, каб расказаць пра парадаваўшыя вас расліны, агародніну. Дзяліцеся смачнымі рэцэптамі прыгатавання з раслін, якія вы культывуеце на сваіх участках.

Вось такія таматы ўжо выспелі ў Тамары Мікалаеўны Марковіч, пра якую мы пісалі ў мінулым нумары. Памідор сорту “Рускі памер” ледзь змяшчаецца ў дзіцячай далоні (на здымку ўнукі Марковічаў Насця і Яраслаў), таму што важыць 800, 700, самы малы – 400 грамаў. Зразумела, каб аблегчыць расліне жыццё, буйныя плады гаспадыня імкнецца здымаць на выспяванне бурымі. Увогуле ж догляд за таматамі заключаецца ў наступным: глеба аздабляецца перагноем, у лунку акрамя яго абавязкова сыплецца попел. Падкормліваюцца кусты комплексным угнаеннем, а таксама перабрадзіўшым настоем з крапівы, дзьмухаўца і попелу. Для барацьбы з фітафтарозам апырсквае “пенкацэпам”, у гатовы раствор якога далучае ёд – адну кроплю на літр раствору.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *