Плинское лесничество стало лучшим по основным показателям деятельности за первое полугодие

К профессиональному празднику

Работнікі калектыву Плінскага лясніцтва ведалі і лепшыя часы, калі яны таксама станавіліся пераможцамі вытворчага спаборніцтва сярод структурных падраздзяленняў лясгаса. Але сёлетні год, які прадпрыемства праводзіць у складаных эканамічных умовах, асаблівы, таму і дасягненне мясцовых лесаводаў важкае ўдвая.

На працягу амаль што 15 гадоў лясніцтвам, у якім зараз налічваецца 20 працаўнікоў, кіруе Аляксандр Станіслававіч Баратынскі. Больш 10 год побач з ім на пасадзе памочніка Уладзімір Фёдаравіч Елісееў. За апошні час калектыў значна памаладзеў, але пад началам вопытных кіраўнікоў паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі – лесанарыхтоўкай, пасадкай і доглядам лясных культур, аховай лесу, прафілактыкай пажараў, навядзеннем парадку ўздоўж дарог і ў месцах адпачынку насельніцтва. Ганаровымі граматамі Ушацкага лясгаса да прафесійнага свята сёлета адзначаны А.С.Баратынскі, ляснік Мацвей Мікалаевіч Максак, майстар лесу Віталь Сяргеевіч Ярмош, трактарысту па падрыхтоўцы, тралёўцы і вывазцы лесу Сяргею Віктаравічу Дунцу аб’яўлена падзяка прадпрыемства. Ды і ўсе работнікі дружнага калектыву, па словах ляснічага, у цэлым спрацавалі прафесійна, сумленна і адказна.

Па выніках асноўных паказчыкаў дзейнасці за першую палову бягучага года плінскія працаўнікі лесу апярэдзілі пераможцаў спаборніцтва двух апошніх гадоў – сваіх калег з Ушацкага вопытна-вытворчага лясніцтва, а трэцяе месца прысуджана кубліцкім лесаводам.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *