16 ноября истекает срок уплаты налогов на землю и недвижимость

Общество

16 лістапада надыходзіць тэрмін уплаты падаткаў на зямлю і нерухомасць фізічнымі асобамі.Па стане на 2 лістапада з налічаных 841,9 мільёна рублёў маёмасных падаткаў у раённы бюджэт і бюджэты сельскіх Саветаў паступіла 602,7 мільёна рублёў або 71,6 працэнта.Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ушацкім раёне нагадвае грамадзянам, якія маюць ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, садовыя домікі, гаражы і іншыя пабудовы, аб неабходнасці своечасовай і поўнай уплаты плацяжоў у бюджэт, бо ад паўнаты паступлення падаткаў залежыць напаўняльнасць бюджэту раёна. Па ўсіх пытаннях, звязаных з налічэннем і ўплатай маёмасных падаткаў, трэба звяртацца ў інспекцыю па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, 37, кабінеты №№ 4 і 5, дзе нашы спецыялісты дапамогуць рашыць усе пытанні, або па тэлефонах 2-76-92,2-76-74.

Л.МЯДЗВЕДЗЕВА, начальнік інспекцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *