Какие лекарства продаются со скидкой и когда в районной аптеке будет введена система дисконтных карточек

Ваш вопрос - наш ответ

У рэдакцыю паступіла некалькі пытанняў на тэму, якую мы ўжо асвятляліна старонках газеты – продажу лекавых сродкаў беларускай вытворчасці з 10-працэнтнай скідкай. Па просьбе нашых чытачоў мы пераадрасавалі іх загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі Ірыне Мікалаеўне ЖЫНЬ.

– Ірына Мікалаеўна, чытачы цікавяцца, чаму ў іх на касе не пытаюццааб тым, маюць яны льготы або не?

– Інфармацыя аб продажы лекаў айчыннай вытворчасці са скідкай вывешана як на стэндзе аб’яў, так і ля кас. Гэтай тэме прысвячалася і некалькі артыкулаў у газеце “Патрыёт”, дзе мы далі спіс прэпаратаў, а таксама падрабязна растлумачылі, што набыць іх можна ва ўсіх аптэках краіны. Таксама пайшлі насустрач нашым пажылым кліентам і інфармавалі аб тым, што лекі па скідках адпускаюцца не толькі ўладальніку льгот, алеі яго родным, сацыяльным работнікам. Калі гэтага недастаткова, то абавязкова будзем нагадваць кліентам аб продажы лекаў па скідках і ля кас.

– І яшчэ раз нагадаем, што льготы маюць не толькі пенсіянеры, але і мнагадзетныя сем’і. Ці абавязковамець пры сабе пасведчанне?

– Так. Ільготы маюць гэтыя катэгорыі,а пасведчанне абавязкова трэба паказваць.

– Яшчэ вашы кліенты прачулі праіснаванне дысконтных картак па аптэчнай сістэме і пыталіся, чаму іх няма ва ўшацкіх аптэках.

– Пакуль што для гэтага няма тэхнічнай магчымасці. Дысконтныя карткі ўводзяцца там, дзе камп’ютарызаваны касы, на сённяшні час гэта ўведзена ў буйных гарадах. Нам абяцаюць камп’ютарызаваць сетку ў 2016 годзе. Тады пры пакупцы лекаў па поўным кошце на 250 тысяч бясплатна выдаецца ды-сконтная картка, а яе даныя заносяцца ў агульную базу. Прадугледжана накапляльная сістэма скідак, прычым на ўсе пакупкі, якія здзяйсняеш у аптэцы, аднак скідкі невялікія. Напрыклад, калі купіў лекаў на 500 тысяч, то маеш права на1-працэнтную скідку.Як толькі мы будзем падключаны да агульнай аптэчнай сеткі, праінфармуем аб гэтым ушачан праз раённую газету.

– Калі чалавеку ўрач выпісаў прэ-парат айчыннай вытворчасці, а ён хоча набыць замежны аналаг, няхай і за поўны кошт, ці патрэбныяму рэцэпт урача?

– Рэцэпт урача патрэбны ў любым выпадку, за выключэннем тых лекаў, якія адпускаюцца свабодна.

– Дзякуй за тлумачэнне.

Гутарыла В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *