Бдительность лишней не бывает.Обращайте внимание на оставленные ничейные вещи и подозрительные предметы

Общество

11 верасня 2001 года, 11 красавіка 2011 года, 31 кастрычніка 2015. Гэтыя даты аб’ядноўвае адно: у Нью-Ёрку, Мінску ці на борце самалёта, які ляцеў у Санкт-Пецярбург, у выніку спланаваных тэрактаў загінулі людзі.

У мірны час, ні ў чым не вінаватыя людзі.

Штодня, праглядаючы стужкі падзей, сустракаеш весткі аб тэрактах, якія здзяйсняюцца не толькі членамі спецыяльна падрыхтаваных груповак, але і нечым пакрыўджанымі дарослымі людзьмі і падлеткамі. Ускладніў становішча ў Еўропе і наплыў бежанцаў: многія краіны вымушаны былі абмежаваць іх паток і ўзмацніць кантроль на мяжы.

У нашай краіне няма падстаў для хвалявання ці панікі. У Беларусі спакойная сітуацыя, аднак вопыт мінулых трагічных падзей і становішча ў суседзяў проста прымушаюць быць пільнымі і захоўваць як асабістую, так і грамадскую бяспеку. Што для гэтага трэба? Правілы добра вядомыя.

Па-першае, трэба звяртаць увагу на пакінутыя нічыйныя рэчы (каробкі, чамаданы, пакеты), а ў прадметах – на нехарактэрныя для іх прамога прызначэння дэталі. Насцярожыць нас павінен і рэзкі пах гаруча-змазачных матэрыялаў, растваральнікаў, гук працуючага гадзіннікавага механізму або прымацаваныя элементы сілкавання, антэны, правады. Калі вы заўважылі такія прадметы, ні ў якім разе не падымайце, не перасоўвайце і не спрабуйце  самастойна абясшкодзіць. Не клічце да падазронага прадмета іншых людзей, наадварот, самі адыдзіце не менш чым на 150 метраў і не дазваляйце падыходзіць іншым. Першае, што вы павінны зрабіць, гэта выклікаць супрацоўнікаў міліцыі, набраўшы кароткі нумар 102. Па ім жа варта патэлефанаваць, калі вы заўважыце ля бальніц, школ, магазінаў, іншых грамадскіх месцаў людзей, якія доўга там знаходзяцца, робяць нешта падазронае або па іх бачна, што нервуюцца. Могуць з’явіцца чужыя людзі і ў вёсках – таксама паведамляйце праваахоўнікам, а самі не прымайце ніякіх дзеянняў. І, канечне, трэба прыняць меры, каб былі зачынены гарышчы і падвалы шматкватэрных дамоў, устаноў, прадпрыемстваў – каб туды не маглі трапіць чужыя асобы.

Будзьце ўважлівымі самі і раскажыце пра гэтыя простыя правілы бяспекі сваім дзецям.

С.АЛАБІН, начальнік адзела ўнутраных спраў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *