Ушачские спасатели во время учений тушили условный пожар в детском саду

Cлужба-101

Нядаўна ў Пінску на тэрыторыю аднаго з дзіцячых ясляў-сада быў выпадкова завезены ра­зам з зямлёй боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны, 168  дзяцей і 46 супрацоўнікаў персаналу былі тэрмінова эвакуіраваны. Аператыўна былі прыняты меры па ліквідацыі гэтага надзвычайнага здарэння – небяспечную знаходку хутка знішчылі і ніхто не пацярпеў.

На мінулым тыдні ва Ушачах таксама эвакуіравалі дзяцей – у дзіцячым садзе-яслях №3. На шчасце, тут не адбылося ніякага надзвычайнага здарэння, а праходзілі чарговыя тактыка-спецыяльныя вучэнні. Мэтай іх была практычная адпрацоўка баявых дзеянняў па эвакуацыі, выратаванні людзей і ліквідацыі пажару, трэніроўка рабочага персаналу ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Акрамя выратавальнікаў у вучэннях прынялі ўдзел і аварыйныя службы раёна.

Так, у выніку кароткага замыкання на першым паверсе паўднёва-усходняга крыла будынка адбылося ўзгаранне, узнікла пагроза распаўсюджвання агню на ўсё памяшканне і дах аб’екта. На месцы былі створаны баявыя ўчасткі па тушэнні пажару і выратаванні людзей. Агонь быў даволі аператыўна лакалізаваны і поўнасцю ліквідаваны.

Падчас вучэнняў быў правераны стан супрацьпажарнага водазабеспячэння аб’екта, на практыцы правераны план эвакуацыі людзей, ацэнена ступень гатоўнасці персаналу да дзеянняў пры пажары, іх уменне карыстацца пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

З пастаўленымі задачамі ўдзельнікі мерапрыемства справіліся на здавальняючую адзнаку.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *