С туристическим потенциалом Ушачского района смогли познакомиться участники Международной ярмарки туристических услуг «Отдых-2016», которая прошла в Минске

Общество

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў XІХ Міжнародны вясновы кірмаш турыстычных паслуг “Адпачынак-2016”. У ім прыняло ўдзел больш за 150 кампаній з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Балгарыі, Турцыі, Сербіі і іншых краін. Прыемна, што на мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным выставачным цэнтрам “Белэкспа”, былі запрошаны прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама. Пра турыстычны патэнцыял раёна ўдзельнікі кірмашу і яго гасці змаглі даведацца з маляўнічага раздатачнага матэрыялу (карты раёна, апісання інвестыцыйных праектаў і распрацаваных турыстычных маршрутаў), а таксама рэкламнай прадукцыі санаторыя “Лясныя азёры”. Дапоўнілі агульнае ўражанне пра наш край самабытныя вырабы раённага Дома рамёстваў.

Эксперты турыстычнай галіны падзяліліся з беларусамі, у тым ліку прадстаўнікамі нашага раёна, перадавым вопытам па прыцягненні кліентаў. Адной з абмяркоўваемых тэм стала папулярызацыя праграм дзіцячага адпачынку, камбінаваных тураў па рэспубліцы. Улічваючы тое, што многія беларусы зараз плануюць адпачынак самастойна, а не праз турфірмы, наведвальнікам расказалі, чым цікавы каўчсёрфінг і як бюджэтна падарожнічаць па малавядомых еўрапейскіх гарадах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *