Лидия Леоновна Матюш до деталей и мелочей помнит войну

70-годдзе Перамогі

Лідзіі Лявонаўне Мацюш – 87. Яна жыве ў пасёлку Мірны ў невялікім дагледжаным доміку. Вельмі выразна, да дэталяў, дробязяў памятае вайну. Іх выжыванне ў вёсцы Лепельскага раёна, блізкай да фашысцкага гарнізона, дапамогу партызанам, адход разам з імі ў эпіцэнтр прарыву блакаднага кола… Даведку аб прыналежнасці да атрада яе маці з’ела, калі знаходзіліся ў часовым пункце для ўтрымання вязняў. Было небяспечна. А пазней яна ніколі не паспрабуе пацвердзіць сваё дачыненне да партызанскага руху.

– Муж заўсёды казаў, нам усяго хопіць. І сапраўды, у нас было самае каштоўнае – паразуменне і згода ў сям’і. Мы так добра пражылі з ім, з мазаля, аднак без спрэчак, недаверу. А людзі, перажыўшыя вайну, страту родных, голад, ведаюць, што такое шчасце.

Мы жылі ў Лепельскім раёне, блізка ад шашы, таму ў нашым доме часта былі ўсе – і партызаны, і немцы, і народнікі. У тыя вясновыя дні 1944га нас пастаянна бамбілі, а потым пагналі ў Лепель для адпраўкі ў Нямеччыну. Там аказаўся народнік са сваіх, які паспрыяў таму, каб мы змаглі з лагера перабрацца ў бліжэйшую вёску. Нас, сям’і тры, прытуліла адна жанчына, аднак ненадоўга. Яе сын – таксама з народнікаўпаліцаяў – даў зразумець, што нельга рызыкаваць зза такіх, як мы. І сялянка, даўшы нам тоесёе з ежы, вывела за вёску. Харчы нам вельмі спатрэбілася, пакуль мы рухаліся ад наступаючых немцаў разам з усімі па вузкім блакадным коле. Памятаю Замошша, Галадушша, Пад’язенне. Гэтую вёску асабліва, там мы сустрэлі самыя гарачыя дні. Прыгадваю нават не бамбёжкі, а непарыўнае стракатанне куль. Як на вуліцы бегаў маленькі хлапчук і адчайна крычаў. Я прытуліла яго да сябе, адвяла ў сховішча. Потым ён ужо не адыходзіў ад мяне. Пазней, у часовым месцы затрымання вязняў, дзе аказалася практычна ўсё мірнае насельніцтва, знайшлася яго маці.

Аднак раён хутка быў вызвалены і ў палон я не трапіла і пасля “другой спробы”. Аднак у нас не было літаральна нічога есці. Я ў прамым сэнсе слова хадзіла па беднасці па хатах і прасіла дапамогу. Людзі дзяліліся, чым маглі. Вось так і выжылі. Вырасцілі дзяцей, якія зараз наведваюць, дапамагаюць.

Ля дома Лідзіі Лявонаўны, сапраўды, утульна, вельмі многа кветак. Яна любуецца імі і ўсміхаецца блакітнымі вачыма. Чалавеку ж так мала трэба для шчасця. Мірнае неба, ды паразуменне блізкіх людзей.

Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *