Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Андрейченко провёл в Ушачах приём граждан и посетил мемориальный комплекс «Прорыв»

Общество

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, наш дэпутат Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка пабываў ва Ушацкім раёне – правёў запланаваны прыём грамадзян і юрыдычных асоб. А вось мемарыяльны комплекс “Прарыў” наведаў па закліку сэрца – каб ускласці кветкі да манумента загінуўшым удзельнікам легендарнай партызанскай зоны, хвілінай маўчання ўшанаваць памяць аб іх.

Уладзімір Паўлавіч пацікавіўся ходам работ па завяршэнні рэканструкцыі мемарыяла, адзначыў, што ранейшыя кампазіцыі ўдала дапоўніліся новымі элементамі. На верхняй пляцоўцы комплексу ён уважліва ўчытваўся ў прозвішчы на мемарыяльных плітах. Заўважыў, што некаторыя на іх новыя, і падкрэсліў, якая гэта патрэбная справа, як важна для родных ведаць месца пахавання гераічных продкаў. У далёкім 1964 годзе медальён яго загінуўшага дзядзькі адшукалі літоўскія піянеры і з той пары ён, а пазней і яго сын ужо са сваёй сям’ёй неаднойчы наведвалі мемарыял у вёсцы на самай мяжы з Польшчай. А вось кветкі на магілу дзеда-франтавіка пакласці, на вялікі жаль, не можа: месца пахавання невядома да гэтай пары.

Прыгадаў Уладзімір Паўлавіч на мемарыяле і родную Лёзненшчыну, такую ж шматпакутную, як і Ушаччына. І агульнага для гэтых двух раёнаў героя – легендарнага камбрыга Аляксея Данукалава. У пачатку сваёй працоўнай кар’еры У.П.Андрэйчанка ўзначальваў сельгаспрадпрыемства, якое насіла імя героя, ствараў і адкрываў музей, каб жыла памяць аб славутым палкоўніку.

Светлая Памяць аб нашых абаронцах – адзіная для ўсіх беларусаў і непадуладная часу.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *