Федерация профсоюзов Беларуси проводит народный проект “Я=БЕЛАРУСЬ”

В общественных организациях

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ажыццяўляе народны праект “Я=БЕЛАРУСЬ”, у рамках якога праводзіцца аднайменны фотаконкурс. Яго мэта – папулярызацыя славутасцей і брэндаў краіны, нашых дасягненняў у вытворчасці, сацыяльнай сферы, навуцы і культуры, патрыятычным выхаванні моладзі. Удзел у конкурсе могуць прыняць члены прафсаюзаў любога ўзросту. Для гэтага трэба да 10 чэрвеня накіраваць заяўку па адрасе электроннай пошты: fotokonkurs-fpb@mail.ru (тэма пісьма: “Я=БЕЛАРУСЬ”) і фатаграфіі, аб’яднаныя ў адзін файл (архіў).

Здымкі павінны адпавядаць аднаму або некалькім наступным патрабаванням: быць зроблены на фоне славутасцяў, брэндаў Беларусі; на айчынным прадпрыемстве (адлюстроўваць тэхналагічны працэс, вынік вытворчасці); утрымліваць элементы нацыянальнай культуры. Здымкі будуць апублікаваны ў групе Маладзёжнага савета ФПБ “Прафсаюзная моладзь Беларусі” ВКонтакте. Вынікі конкурсу будуць агучаны на Міжнародным маладзёжным прафсаюзным адукацыйным форуме “ТЕМП-2016”, аўтары лепшых работ атрымаюць прызы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *