МЧС проводит акцию «Каникулы без дыма и огня». Родители, присоединяйтесь к обучению детей безопасности!

Cлужба-101

Летнія канікулы – гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Так, 50 працэнтаў пажараў з­за дзіцячага свавольства з агнём за 2015 год прыйшлося на тры летнія месяцы: 58 са 116. Каб папярэдзіць узнікненне надзвычайных сітуацый, гібель і траўматызм дзяцей, у рэспубліцы стартавала штогадовая прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”.

У гэты час дзеці адпачываюць дома, у лагерах, у бабуль на вёсцы. Усе тры летнія месяцы выратавальнікі будуць весці работу па папярэджанні надзвычайных сітуацый, у першую чаргу ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. Так, напрыклад, дзеці з аздараўленчага лагера “Арляня”, які зараз арганізаваны на базе Ушацкай школы, наведалі пажарную аварыйна­выратавальную часць №1 г.п.Ушачы. Падчас экскурсіі яны азнаёміліся з умовамі работы выратавальнікаў, паглядзелі на тэхніку, змаглі прымерыць на сябе абмундзіраванне і патрымаць у руках пажарны рукаў, а таксама здаць спартыўныя нарматывы. Са школьнікамі праведзены прафілактычныя размовы аб недапушчэнні дзіцячага свавольства з агнём, паводзінах дома і на вуліцы, на вадаёмах і ў лесе. Таксама дзеці прайшлі і тэсціраванне па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Выратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуляў, старэйшых братоў і сясцёр далучыцца да абучэння дзяцей бяспецы на вадзе, вуліцы, дома. Яшчэ раз нагадайце, што нельга гуляць з запалкамі. Навучыце іх правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і ніколі не пакідайце маленькіх дзетак без нагляду.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *