Жителю деревни Угринки Ушачского района курение в нетрезвом состоянии чуть не стоило жизни

Cлужба-101

12 чэрвеня каля дзесяці гадзін вечара ўшацкім пажарным паступіў сігнал аб пажары ў вёсцы Угрынкі Ушацкага сельсавета. Да месца адразу ж накіраваліся чатыры аўтацыстэрны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Суседзі, якія і заўважылі ўзгаранне, паведамілі, што хутчэй за ўсё ўнутры знаходзіцца гаспадар дома. Аператыўныя дзеянні звяна газадымаабароннай службы дапамаглі выратаваць чалавека. Не вагаючыся, у задымленае памяшканне накіраваўся Мікалай Шустроў, якому ўдалося хутка знайсці і вынесці  з дома чалавека, якому тэрмінова была аказана першая медыцынская дапамога, а затым ён быў шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

Праз 30 хвілін пасля паступлення сігналу пажар быў ліквідаваны. У выніку здарэння дах дома поўнасцю знішчаны. Прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, да таго ж – у стане алкагольнага ап’янення. Такія паводзіны ледзь не каштавалі маладому непрацуючаму чалавеку 1987 года нараджэння жыцця. Выратавальнікі літаральна вырвалі яго з лапаў смерці: яшчэ б пару хвілін  –і ён загінуў. Мужчына атрымаў апёкі 1-3 ступені на 35-ці працэнтах плошчы цела, правёў некалькі дзён у рэанімацыі і быў накіраваны ў апёкавы цэнтр Віцебска.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *