Проигнорировал распределение — заплати!Молодому специалисту, не прибывшему в Ушачский район на своё рабочее место по распределению, придётся возместить 142 миллиона

Калейдоскоп

У мінулым годзе пасля заканчэння Ульскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя малады спецыяліст быў размеркаваны на Ушаччыну для работы ў адным з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Вось толькі такая “перспектыва” хлопца не парадавала – неабходнасць прыязджаць у раён ён праігнараваў без важкіх на тое прычын.

Адміністрацыя ліцэя паспадзявалася, што сумленне ўсё ж вернецца да выпускніка, – і не стала адразу паведамляць пра гэты факт у кампетэнтныя органы. І дарэмна, паколькі ў патэнцыйнага работадаўцы юнак так і не з’явіўся. У выніку ўстанова, якая падрыхтавала маладога спецыяліста, выступіла з іскам аб спагнанні з выпускніка сродкаў, выдаткаваных на яго навучанне. Сума гэтая аказалася дастаткова ўнушальнай – 142 мільёны рублёў. Як нам патлумачылі ў пракуратуры Ушацкага раёна, калі малады чалавек не кампенсуе дзяржаве гэтыя грошы ў добраахвотным парадку, яго прыцягнуць да фiнансавай адказнасцi праз суд.

Згодна з існуючым заканадаўствам, маладыя спецыялiсты вызваляюцца ад вяртання сродкаў у бюджэт у тым выпадку, калi яны пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, з’яўляюцца iнвалiдамi I i II груп цi дзецьмi-iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў, дзецьмi-сiротамi, дзецьмi, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў тым выпадку, калi ў перыяд навучання (ва ўзросце да 23 гадоў) яны страцiлi апошняга з бацькоў. Уважлiвай лiчыцца прычына, калi мужу або жонцы, якiя скончылi сваё навучанне адначасова, не могуць прапанаваць першае працоўнае месца ў адным населеным пункце, цi калi муж або жонка не могуць быць размеркаваны ў той жа населены пункт, куды раней быў размеркаваны муж або жонка. Не прымяняюцца меры спагнання таксама да цяжарных жанчын i бацькоў, якiя выхоўваюць дзiця ва ўзросце да 3 гадоў, пры немагчымасцi забеспячэння іх працоўным месцам па месцы пастаяннага жыхарства сям’i. Ад вяртання сродкаў вызваляюцца таксама маладыя спецыялiсты, у якiх адзiн з бацькоў або муж (жонка) з’яўляюцца iнвалiдамi I i II груп, пры немагчымасцi прадастаўлення iм працоўнага месца па месцы жыхарства бацькоў або мужа (жонкi). Трэба заўважыць, што гэты парадак распаўсюджваецца на выпускнiкоў усiх вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi, а таксама на ўсiх маладых людзей, якiя атрымлiвалi адукацыю на падставе дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *