Собирайте лесные ягоды по правилам!

Экология

Усё больш грамадзян накіроўваюцца зараз у лес за яго шчодрымі дарункамі. Вось толькі, на жаль, многія аматары дзікарослых вітамінаў нярэдка выкарыстоўваюць для збору ягад “хуткія і эфектыўныя спосабы”: саўкі, ручныя камбайны, грабянцы, якія пашкоджваюць расліны і зніжаюць тым самым ураджайнасць у наступныя гады.

Найперш вызначымся з тэрмінамі пачатку загатоўкі і збору дзікарослых ягад: штогод яны ўстанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Так, сёлета актыўны збор чарніц распачаўся 22 чэрвеня. Паводле правілаў нарыхтоўкі гэтых ягад для ўласных патрэб, збор ажыццяўляецца без выдачы спецыяльных дазволаў. Аднак пры гэтым забараняецца прымяняць розныя механічныя прылады.

Трэба нагадаць, што парушальнікі правілаў збору ўсіх лясных ягад нясуць адміністрацыйную адказнасць: за збор і нарыхтоўку на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, – штраф да 20 базавых велічынь. Аналагічнае пакаранне – у выпадку прымянення механічных прылад.

Усіх неабыякавых да захавання нацыянальных прыродных багаццяў грамадзян просім паведамляць аб заўважаных парушэннях на кругласутачны тэлефон “даверу” ў Лепелі: 8(­02134) 4­36­85.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *