Ловите раков по правилам

Экология

У рыбалоўных угоддзях Віцебшчыны зараз можна здабываць рака вузкапалага, нагадаем чытачам асноўныя моманты.

Згодна Правіл здабычы, нарыхтоўкі дзікіх жывёлін, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №699, грамадзяне  ў асабістых мэтах могуць ажыццяўляць здабычу рака вузкапалага і паласатага. Здабываць дазволена ў светлы час сутак рукамі ці з выкарыстоўваннем пастак (ракаловак). Ракалоўка – прылада для здабычы ракаў, якая ўяўляе сабой сетчаты квадрат (круг) з дыяганаллю  не болей 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры нажыўкай ці пастку (даўжынёй не больш за 100 см) з адным ці некалькімі (не больш 5) уваходамі з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш 70 сантыметраў (закрытага тыпу). Адзін чалавек можа выкарыстоўваць не больш трох ракаловак. Дазволена на аднаго чалавека здабываць рака вузкапалага да 2 кілаграмаў у суткі, рака паласатага – без абмежаванняў.

Забаронена лоўля ракаў з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў і лоўля рукамі ў цёмны час сутак, а таксама здабыча ракаў даўжынёй цела менш за 10,5 см.

За парушэнне правіл здабычы вузкапалага рака прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *