В августе органами загса Ушачского района зарегистрировано рождение 14 малышей

Демография

Шчодры жнівень

Апошні летні месяц на Ушаччыне стаў ураджайным не толькі на садовыя, агароднінныя культуры, але і… на дзяцей. У жніўні органамі загса зарэгістравана нараджэнне ажно 14 малышоў: 5 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак. Так, першынцамі сталі Ілья Саўчанка і Ягор Ясюк, другімі дзецьмі – Анастасія Вараб’ёва, Вікторыя Дрозд, Ксенія Дрозд, Лізавета Жарнасек, Вераніка Міхейка, Дар’я Савянок, Ганна Шыла, Яраслава Шопа, Ягор Шчэрбік, Злата Ярмош, трэцім – Аляксандр Алексяёнак, чацвёртым – Клім Заруба.

Новыя сем’і

У жніўні на Ушаччыне зарэгістравана 10 шлюбаў. Як паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама, упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Цімура Баркоўскага і Анастасіі Лось, Аляксандра Клачка і Таццяны Бурак, Арцёма Худалеева і Наталлі Аўдошка, Андрэя Гардзіёнка і Алены Вусько, Максіма Кавалеўскага і Ганны Пуцыковіч, Аляксея Шараева і Анастасіі Бернікавай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *