Остерегайтесь бешеных животных!

Здравоохранение

Сусветны дзень барацьбы з шаленствам адзначаецца 28 верасня. Хвароба сустракаецца амаль ва ўсіх краінах свету і штогод забірае жыццё ў 55 тысяч людзей.

Гэта вострае інфекцыйнае захворванне ўзнікае пасля ўкусу заражанай  вірусам жывёлы. Пры шаленстве цяжка паражаецца нервовая сістэма, што прыводзіць да гібелі. Хоць у нашым раёне сёлета было пакусана 32 чалавекі, на шчасце сярод жывёлы не выяўлена шаленства.

Самыя небяспечныя для чалавека жывёлы, ад якіх можна заразіцца шаленствам – сабакі. Ад іх інфіцыруюцца 60% захварэўшых. Немалую пагрозу ўяўляюць лісіцы і кошкі – 24 і 10 працэнтаў адпаведна. Ваўкі і іншыя жывёлы выклікаюць шаленства ў 6 працэнтах выпадкаў. Жывёла становіцца заразнай за 3-10 дзён да праяўлення першых прыкмет захворвання. Шаленства ў чалавека цягнецца 5-7 дзён і заканчваецца пакутлівай смерцю.

Каб не пацярпець ад такой цяжкай хваробы, лепш выконваць наступныя правілы. Неабходна сачыць за нормамі ўтрымання хатняй жывёлы і штогод у ветстанцыі абавязкова прышчэпліваць сваіх гадаванцаў супраць шаленства. Дзецям трэба растлумачыць, наколькі небяспечнымі могуць быць любыя кантакты з дзікімі і безнагляднымі жывёламі. Калі пазбегнуць укусаў, драпін, сліны нават ад здаровай на першы погляд жывёлы не ўдалося, то трэба адразу прамыць кантактную паверхню пад струменем вады з мылам каля 15 хвілін. Рану па краях трэба апрацаваць 5-працэнтнай настойкай ёду, накласці стэрыльную павязку  і хутчэй звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Толькі ўрач ацэніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і назначыць патрэбны прышчэпачны курс. Не меней важна ізаляваць укусіўшую жывёлу і выклікаць ветэрынарнага ўрача для кансультацыі.

Нельга вылечыць захварэўшага шаленствам чалавека, таму прафілактыка займае ў барацьбе з гэтым вірусам выключнае значэнне. Клапаціцеся пра сваё здароўе!

А.Жэлванава, памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *