С 20 по 31 декабря Ушачский лесхоз реализует главный атрибут Нового года

Калейдоскоп

Вырашыць актуальнае пытанне набыцця навагодніх дрэў грамадзянам традыцыйна дапамагае Ушацкі лясгас, які рэалізуе іх як у лясніцтвах, так і на ёлачных кірмашах. Некаторыя ўжо скарысталіся магчымасцю набыць галоўны атрыбут навагодняга свята, бо продаж елкі і сасны пачаўся з 20 снежня і працягнецца па 31 снежня ўключна.
Кошт галоўнага атрыбута навагодняга свята на плошчы гарпасёлка залежыць ад памераў дрэўца: да 1 метра — 7,50 рубля; 1-2 метры — 9,50 рубля; 2-3 метры — 12,50 рубля. Танней елку або сасну можна набыць у лясніцтвах: да 1 метра — 6,50 рубля; 1-2 метры — 8,50 рубля; 2-3 метры —11,00 рублёў.
На жаль, у перадсвяточныя дні перад лясной аховай узрастае актуальнасць праблемы самавольных высечак маладнякоў. Нагадаем тым, хто вырашыў нарыхтаваць навагодняе дрэўца самастойна, не маючы на гэта дазволу, варта ўсё-такі спачатку падумаць аб наступствах, бо такому парушальніку прыйдзецца заплаціць куды большую суму, чым пры пакупцы. Сіламі дзяржаўнай лясной аховы лясгаса сумесна з міжраённымі інспекцыямі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнікамі РАУС будуць рэгулярна праводзіцца аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку і грамадзян, якія незаконна высякаюць да свят навагоднія дрэўцы. За незаконнае знішчэнне, у тым ліку незаконную высечку або пашкоджанне дрэў і кустоўя да ступені спынення росту прадугледжана адміністрацыйная адказнасць грамадзян у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (630 рублёў). А ў лясах першай групы ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 105 да 1050 рублёў). Акрамя гэтага, зацверджаны таксы для вызначэння пакрыцця шкоды, нанесенай лясам і аб’ектам расліннага свету. Так, за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне да ступені спынення росту аднаго хвойнага дрэва дыяметрам ля пня да 12 сантыметраў памер нанесенай шкоды складае 0,1 базавай велічыні (2,10 рубля). Да таго ж, калі незаконна ссечанае дрэва будзе з-за якіх-небудзь пашкоджанняў не прыгодным да рэалізацыі, парушальнік будзе абавязаны выплаціць яшчэ адну базавую велічыню. Такім чынам, за незаконна ссечанае навагодняе дрэва ў лясах першай групы парушальніку давядзецца заплаціць штраф і пакрыць нанесеную шкоду, як мінімум, у памеры 128,10 рубля.
Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *