Африканская чума свиней: профилактические меры нужны

Личное подсобное хозяйство

Афрыканская чума свіней (АЧС) – вірусная, асабліва небяспечная, каранцінная хвароба хатніх і дзікіх свіней, якая характарызуецца высокай ступенню падзяжу, блізкай да 100 працэнтаў. Іншыя віды жывёл і чалавек афрыканскай чумой не хварэюць. Яе ўзбуджальнікам з’яўляецца вірус, які можа доўга захоўвацца ў знешнім асяроддзі і прадукцыі жывёльнага паходжання.

Характэрнымі клінічнымі прыкметамі хваробы з’яўляюцца высокая тэмпература да 42 градусаў, адмаўленне ад корму, пасіненне скуры, дыярэя. Як правіла хвароба заканчваецца лятальным зыходам на 5-10 суткі пасля павышэння тэмпературы. Асноўным узбуджальнікам АЧС з’яўляюцца хворыя свінні, а ў прыродзе – дзікі.

У цяперашні час Ушацкі раён свабодны ад АЧС, але прафілактычныя меры ўсё роўна прымаюцца: свінагадоўчы комплекс УП “Сарочына” працуе ў рэжыме прадпрыемстваў закрытага тыпу, яго работнікам, а таксама жыхарам населеных пунктаў, якія ўваходзяць у двухкіламетровую зону ад свінакомплексу (а гэта Сарочына і Бікальнічы), нельга трымаць у сваіх асабістых падсобных гаспадарках свіней. Забаронена рэалізацыя жывых свіней на рынках, а таксама рэалізацыя свініны з асабістых падсобных гаспадарак. Забой жывёлы павінен праводзіцца толькі пасля папярэдняга агляду ветэрынарным спецыялістам. Забаронена і перамяшчэнне свіней, прадуктаў свінагадоўлі без дазволаў і суправаджальных дакументаў. Па ўсёй тэрыторыі краіны праводзіцца адстрэл дзікага кабана, ад кожнай тушы бярэцца матэрыял для даследавання на АЧС, а сама туша падлягае закопванню ў спецыяльна адведзеных месцах. Усе гэтыя прафілактычныя меры патрэбны, бо ачагі афрыканскай чумы свіней зараз маюцца ў краінах, якія мяжуюць з Рэспублікай Беларусь – у Расіі, Украіне, Польшчы, краінах Прыбалтыкі. Каб папярэдзіць узнікненне хваробы, жыхарам раёна трэба ведаць, што ў выпадку гібелі свіней, праяўлення ўказаных вышэй прыкмет  чумы трэба абавязкова звяртацца ў райветстанцыю (тэлефон 5-72-84) ці да ветэрынарных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *