Беларусь 25 марта присоединиться к ежегодной всемирной акции «Час Земли»

Экология

25 сакавіка з 20.30 да 21.30 у многіх гарадах нашай краіны згаснуць падсветка будынкаў і рэкламныя агні, у дамах і офісах будуць адключаны электрапрыборы. Пры дапамозе сімвалічнага дзейства кожны чалавек у любой кропцы зямнога шара можа прагаласаваць за здаровую планету.

Штогадовая акцыя “Гадзіна Зямлі” арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды і праходзіць з 2007 года. Пачаўшыся як лакальная ініцыятыва, яна ператварылася ў маштабную сусветную акцыю. Выключаючы святло, прынтары, камп’ютары і іншыя электрапрыботы пасля работы, мільёны людзей дэманструюць сваё неабыякавае стаўленне да небяспечных наступстваў змены клімату, выказваюцца за эканомію энергарэсурсаў.

Ініцыятарам “Гадзіны Зямлі” ў Беларусі выступае таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Дэпартамента па энергаэфектыўнасці. Летась у названай акцыі прынялі ўдзел больш за 5 тысяч беларусаў.

Няхай наш актыўны ўдзел у акцыі стане імпульсам да таго, каб кожны чалавек і ўся краіна сталі больш адказнымі ў сваіх словах і ўчынках у адносінах да нашай планеты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *