Вакансии в Ушачском районе в ноябре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак лістапада свабодныя месцы былі ў 15 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Востры недахоп рабочых рук, асабліва ў жывёлагадоўлі, у многіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу ветэрынарнага фельчара, галоўнага заатэхніка і заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”, інжынера па ахове працы, вадзіцеля аўтамабіля; райветстанцыя – намесніка кіраўніка, ветэрынарнага фельчара; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. “Кублічам”  патрэбны галоўны аграном, галоўны бухгалтар, юрыст. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па неўралогіі, гінекалогіі, кардыялогіі, стаматалогіі, функцыянальнай і лабараторнай дыягностыкам, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктараў па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы), а таксама медыцынскіх сясцёр (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, яслі-сад №3 г.п.Ушачы, Вялікадолецкую школу, дэрматалагічны і неўралагічны кабінеты), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). У лясгасе ёсць вакансіі начальніка аддзела, інжынера па якасці, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), майстра на лесасеках, машыніста лесанарыхтоўчай машыны, вальшчыка лесу. Санаторый “Лясныя азёры” чакае інжынера-энергетыка і медыцынскую сястру (масажыста); ПМК-66 – вадзіцеля пагрузчыка, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара; ДРБУ-105 – машыніста аўтагрэйдара; ПУП “Энертранс” – сталяра і вадзіцеля аўтамабіля; прадпрыемства меліярацыйных сістэм – машыніста бульдозера і машыніста экскаватара. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна – швачка (ААТ “Прамкабінат”), слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы (фізкультурна-аздараўленчы комплекс ДЮСШ), а таксама зборшчык вырабаў з драўніны (ААТ “Форэстгандаль”).

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 265 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *