В.П.Андрейченко с ушачскими выборщиками

Официально

Яшчэ да пачатку прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам ад Глыбоцкай выбарчай акругі №22 У.П.Андрэйчанкам давялося пачуць шчырыя словы падзякі ў яго адрас ад А.Я.Кухты:
– Адзіны дэпутат высокага рангу, хто не парывае сувязі з народам, рэгулярна сустракаецца са сваім выбаршчыкамі, унікае ў іх праблемы, стараецца дапамагчы. Такога раней не было.
І хоць асабістае пытанне вырашыць не ўдалося, закон аб дзяржаўнай службе рэгулюе парадак назначэння пенсіі, Аляксандр Ягоравіч і пасля прыёму свайго захаплення дзейнасцю дэпутата не скрываў.
Асабліва эмацыянальна выражалі свае пачуцці жанчыны:
– Буду ўсім гаварыць, які Вы добры чалавек, развітваючыся, расчулена прамовіла са слязой радасці на вачах Таццяна Іванаўна Пасах, настаўніца Старасельскай АСШ, якая звярталася па асабістым пытанні.
Г.М.Дук, былую настаўніцу, якая адпрацавала ў школе 42 гады, хвалююць пытанні кампенсацыі ўкладаў, тэрміны дзеяння чэкаў Жыллё”, добраўпарадкаванне сваёй вёскі. У добразычлівай гутарцы ўсё высветлілася: на бюджэтнай камісіі дэпутаты будуць абмяркоўваць фінансавае становішча краіны і магчымасць частковай, паэтапнай кампенсацыі, як гэта рабілася раней. І калі яна з’явіцца, сёння сказаць складана, то праз сродкі масавай інфармацыі пра гэта даведаюцца ўсе, так як і аб заканчэнні тэрміну дзеяння чэкаў “Жыллё”. Усе вясковыя вуліцы ў раёне перададзены на абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадарцы. З вёсак Глыбачанскага сельсавета пачалося іх добраўпарадкаванне. Дойдзе чарга і да Вашкова.
Ганна Мікалаеўна шчыра дзякавала У.П.Андрэйчанку і Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнку за тое, што жыццё народа з кожным годам становіцца больш заможным.
Надзея Мікалаеўна Пашута зачаравана дзейнасцю Прэзідэнта краіны, як яна выразілася “які грудзьмі стаіць за свой народ”. І калі Аляксандр Рыгоравіч прыме рашэнне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, то галасаваць будзе толькі за яго.
Словы ўдзячнасці У.П.Андрэйчанку за дапамогу выказала і мнагадзетная маці І.М.Карэйша.
М.П.Жогалю, які працаваў у ЗАТ “Вечаллле”, не выплачана заработная плата за 2009 год. Ліквідацыйная камісія райвыканкама будзе прымаць захады па продажы маёмасці таварыства, каб разлічыцца за работу з людзьмі.
Скаргу жыхароў аб неабходнасці рамонту дома №8 па вуліцы Ленінскай агучыла В.І.Салавей. Адказ быў лаканічны і канкрэтны: рамонт дома запланаваны на 2011-2012 гады.
Пры прыёме грамадзян У.П.Андрэйчанка прытрымліваўся адзінага да ўсіх падыходу – аказаць дапамогу, не пераступаючы закона. І калі паважанага ўзросту людзі І.Д.Карабань, В.Я.Харашкевіч прасілі выдзеліць жыллё аднаму ў Кублічах, а другому ў Полацку – адказ Уладзіміра Паўлавіча быў такі: “Няма законных падстаў для гэтага”. Абодва заяўнікі маюць уласнае жыллё. Напэўна, такі адказ наўрад ці спадабаецца Івану Дзмітрыевічу або Васілю Ягоравічу, аднак ён чэсны, справядлівы, без паддобрывання і папулізму.
Вось такі ён наш абраннік, Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *