В отделе внутренних дел и детско-юношеской спортивной школе назначены новые руководители

Общество

Начальнікам аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама назначаны Вадзім Пятровіч Шахаў, 1980 года нараджэння. Мае вышэйшую адукацыю – у 2005-м скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Юрыст”. Дагэтуль займаў пасаду начальніка Полацкага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце. Жанаты, выхоўвае 2 дзяцей.

* * *

Дырэктарам Ушацкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы назначаны Валерый Віктаравіч Бельскі, 1956 года нараджэння. Мае вышэйшую адукацыю – у 1987-м скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя Кірава (зараз – ВДУ імя П.Машэрава) па спецыяльнасці “Фізічнае выхаванне”. Увесь час працаваў на пасадах спартыўнага профілю: быў трэнерам-выкладчыкам і дырэктарам ДЮСШ у г.Лепелі. Жанаты, мае 2 дарослых дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *