В Сорочино появилась рябиновая аллея, а в Великих Дольцах поздравляют ветеранов. Вести из сельских советов Ушаччины

Саветы і жыццё

Віншаванні ветэранам

Усё меней застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У Вялікадолецкім сельсавеце таксама. І, зразумела, кожнага з іх старшыня сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс і старшыня ветэранскай пярвічкі Ніна Міхайлаўна Піскун віншуюць з днямі нараджэння. У лютым 93-ю гадавіну адзначыла Валянціна Станіславаўна Ільюшэвіч, якая знаходзіцца ў сацыяльнай палаце мясцовай бальніцы, а ў канцы сакавіка 96 гадоў споўнілася Дзмітрыю Мікалаевічу Клачку са Стараселля, які ў зімовы час пражываў у дзяцей.

Рабінавая алея

з’явілася на мінулым тыдні ў вёсцы Сарочына. Два радкі маладых дрэўцаў прыжываюцца ўздоўж трасы насупраць сельскага клуба. Высадзілі іх падчас суботніка супрацоўнікі Сарочынскага лясніцтва і сельвыканкама. Дарэчы, саджанцы падабраны вялікія, таму хутка будуць радаваць прыгожай квеценню.

Туі ў падарунак

Прыгажэе вялікая тэрыторыя вакол сельскага Дома культуры ў аграгарадку Глыбачка. Супрацоўнікі ўстановы і бібліятэкар навялі навокал яе парадак і высадзілі 12 туй, якімі падзялілася Ларыса Валянцінаўна Каліноўская. Наперадзе ў культработнікаў вялікія планы па добраўпарадкаванні.

На старажытных могілках

У час раённага суботніка масавы дэсант працаваў на ўборцы могілак у Селішчы: там шчыравалі супрацоўнікі аддзела міліцыі, ТЦСАН, ЖКГ. Яны выразалі аварыйныя дрэвы, вычышчалі старадаўнюю частку могілак.

Парк на пустэчы

паміж будынкам былой канторы і клубам у аграгарадку Вяркуды закладзены яшчэ 4 гады таму, ну а сёлета там пасаджана яшчэ 50 сосен і 20 клёнаў, а таксама пабелены тыя дрэвы, якія прыжыліся. Саджанцы хвойнікаў выдзеліў лясгас, а клёны выкапаў кіраўнік справамі сельвыканкама Сяргей Аляксандравіч Гарбачоў. Актыўна дапамагалі вяскоўцы на чале са старэйшынам Нінай Васільеўнай Кірпічонак, у прыватнасці Марыя Аляксееўна і Павел Ягоравіч Кладніцкія, Раіса Фёдараўна Мацюш, Іван Васільевіч Дзенісёнак, Вольга Анатольеўна Іванковіч, Наталля Васільеўна Цецярук, Алена Міхайлаўна Лунёнак і сям’я Гарбачовых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *