Матерям посвящается

Общество

У час правядзення гэтага свята ў раённым Доме культуры звычайна глядзельную залу запаўняюць не толькі жанчыны, невялікая колькасць мужчын, але і дзеці. На гэты раз было тое ж. На сцэну выходзілі ў асноўным дзяўчынкі і хлопчыкі. “Жадаючых зрабіць сцэнічны падарунак для сваёй мамы нямала”, – сказалі арганізатары мерапрыемства перад яго пачаткам. І сапраўды, нумароў мастацкай самадзейнасці было больш двух дзесяткаў…

Але перш за ўсё ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі тых, хто з гонарам нясе па жыцці высокае званне “МАМА”, на афіцыйным узроўні. Прысутных вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў, раённай арганізацыі “Белая Русь” А.В.Пашковіч. Ад раённага выканаўчага камітэта, райсавета і названай грамадскай арганізацыі яна павіншавала прысутных з Днём маці, сказала, што з году ў год узрастае роля жанчыны ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі. Аднак нараджэнне і выхаванне дзяцей застаецца іх важнейшым прызначэннем. Таму дзяржава робіць усё магчымае, каб забяспечыць надзейную сацыяльную абарону мацярынства і дзяцінства, павысіць статус і прэстыж моцнай сям’і.

Асаблівае прызнанне – мнагадзетным сем’ям, якіх у раёне 99. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 18 жанчын Ушаччыны. Штогод ёсць пераможцы конкурсу на саісканне прэміі імя Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобавай-Марчанка, сёлета лаўрэатам стала А.М.Глінская. Выступаючая выказала ўдзячнасць жанчынам – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзначыла, што сярод 18 пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы за 2009 год – 6 жанчын. Гэта аператар машыннага даення КУСГП “Вялікадолецкае” Я.М. Алексяёнак, галоўны бухгалтар камунгаса Л.В.Губанкова, начальнік аддзялення паштовай сувязі Селішча Г.В.Машчонак, мастацкі кіраўнік Матырынскага СДК Г.С.Рудзёнак, выхавальніца дзіцячага сада-ясляў №2 Л.Ц.Севярын, пекар хлебазавода Г.В.Салодкіна.

Кіраўніцтва краіны, сказала А.В. Пашковіч, асаблівую ўвагу ўдзяляе мнагадзетным сем’ям, адзінокім і састарэлым жанчынам, аддае прыярытэт сацыяльнай абароне жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, аблягчэнню ўмоў іх жыцця і быту.

Выступаючая паведаміла, што ў гэты дзень з нагоды Дня маці адбыўся ўрачысты прыём кіраўніцтвам аблвыканкама, на якім ордэн Маці атрымала прадстаўніца нашага раёна С.А.Качко.

А.В.Пашковіч паднесла запрошаным жанчынам, у асноўным мнагадзетным, падарункі ад “Белай Русі”, некаторыя з іх уваходзяць у гэтую арганізацыю. На сцэну выйшла Г.В.Судак з вёскі Жары. У яе з мужам шасцёра дзяцей. Жанчына ўдастоена ордэна Маці. Акрамя яе ў ходзе мерапрыемства ўшаноўваліся С.П.Макрыдзіна, С.П.Васілеўская.

З душэўнай цеплынёй выступілі юныя прадстаўнікі нядзельнай школы.

Для самых дарагіх, самых любімых спявалі, танцавалі, ставілі сцэнкі дзеці, якія займаюцца ў аддзяленнях школы мастацтваў, у гуртках раённага Дома культуры, а таксама цэнтры пазашкольнай работы. У захапленні былі гледачы ад песень і танцаў Ані Ларчанка, Жэні Жалязнова, Юлі Талеўбекавай, Надзеі Гірсёнак, Насці Дамжонак, Лены Карабань і іншых.

Было яркае выступленне і ўдзельніцы канцэртнай праграмы, дырэктара цэнтра пазашкольнай работы, дэпутата райсавета Н.М.Каваленка ў суправаджэнні падтанцоўкі самадзейных артыстаў РДК. Яна таксама спявала для сваёй мамы Н.Ц.Агароднікавай, якая па запрашэнні дачкі разам з суседкай М.К.Шэўчанка прыехала з Чарсцвяд. Іх таксама зацікавіла выстава ў фае.

Вечарына працягвалася доўга, і ўсім было добра на ёй. Нават маленькія дзеці на руках у сваіх мам вялі сябе спакойна. І гэта зразумела.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ. На здымках:

Н.М.Каваленка са сваёй мамай; ушанаванне Г.В.Су

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *