В ДЭУ-37

К профессиональному празднику

Так, калектыў у параўнанні з другой дарожнай арганізацыяй значна меншы, аднак займае сваю нішу ва ўтрыманні дарог, а ДЭУ-37 падпарадкаваны дарогі рэспубліканскага значэння. Гэта 37,7 кіламетра дарогі ад Ушачы да граніцы з Бешанковіцкім раёнам, 36,4 – да граніцы з Докшыцкім і 18,6 – з Лепельскім праз “Лясныя азёры”.

І падтрымліваць дарогі ў добрым стане, своечасова рамантаваць, а то і будаваць – справа клапатлівая і адказная, бо ўсё ж яны высокага значэння. Тым не менш, сёлетнім летам з дапамогай падрадчыка ДЭУ-34 ад вёскі Двор Жары да Ворань Лепельскага раёна на шасці кіламетрах змянілі траекторыю дарогі, ліквідавалі крутыя павароты, зрабілі кюветы і паклалі асфальт. Ад “Лясных азёр” да Двор Жары асфальтаванне ў плане на будучы год, ёсць ужо і праект – справа будзе толькі за фінансаваннем работ.

Таксама за лета сваімі сіламі калектыў правёў бягучы рамонт 10-ці кіламетровага ўчастка ад Сарочына да Загор’я, там зроблены ямачны рамонт, умацаваны абочыны, а каля вёскі Мажэйшчына абсталявалі дзве пасадачныя пляцоўкі. Адрамантавалі два кіламетры дарогі каля вёскі Баброва і ўстанавілі на прыпынку аўтобуса павільён.

Хоць і тэхнікі ў іх не так і многа: тры МАЗы з адваламі і раскідвальнікамі пясчана-солевай сумесі, тры трактары МТЗ, пагрузчык, грэйдар, дзве ГАЗелі, ды работы хапае ўсім. Летам гэта ямачны рамонт, умацаванне абочын, догляд за кюветамі, а зіма, бывае, прымушае калі-нікалі працаваць амаль што круглыя суткі на расчыстцы дарог ад снегу. І ўсё ж спраўляюцца.

Добрымі словамі характарызуе начальнік калектыў. На самой справе ён тут у поўным сэнсе трывалы – за два апошнія гады змяніўся толькі адзін рабочы. На пытанне: каго б вылучыў сярод іншых, Пётр Пятровіч адказаць адразу і не змог – назваць толькі некаторых, значыць, пакрыўдзіць іншых, зазначыў ён. І ўсё ж вылучыў вадзіцеляў М.М.Пузатку і Я.М.Крыскевіча, грэйдэрыста А.В.Башуна (на здымку), дарожных рабочых А.А.Кабылкіна і М.В.Радзюша. Няма нараканняў і на работу астатніх.

Калі працуюць такія людзі, то і ехаць па дарогах камфортна, дзякуй ім за гэта і са святам.

Р.КАРПАЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *