Самые юные ушачане

Общество

Для некаторых грамадзян менавіта лістапад стаў надзвычай “гарачай” парой: у сем’ях з’явіліся нованароджаныя. Усяго адзінаццаць дзетак прынёс Ушаччыне апошні асенні месяц. Злата Зелянко, Паліна Басак, Арцём Пашута, Кірыл Мітрохін і Станіслаў Калачоў сталі першынцамі. Напэўна, добрымі сябрамі стануць для сваіх старэйшых брацікаў і сястрычак Марыя Струй, Ганна Аўдошка, Дзмітрый Мацюш, Яўгенія Мамонава і Уладзіслаў Пашко, якія сталі другімі дзецьмі ў сваіх сям’ях. Віншую бацькоў з гэтай адметнай у іх жыцці падзеяй, жадаю ім шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а дзецям – здароўя, станоўчых эмоцый і, зразумела, хуткага росту.

А.МАЛАШЧАНКА,

начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *