На сессии районного Совета депутатов

Общество

Сесія раённага Савета дэпутатаў
На мінулым тыдні прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.
Са справаздачай Ушацкага раённага выканаўчага камітэта аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ушацкага раёна ў 2010 годзе і прагнозе на 2011 год выступіла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта В.В.Дзямешка. Аб раённым бюджэце на 2011 год далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Н.Р.Дубоўская.
У абмеркаванні гэтых пытанняў выступілі І.Ф.Сыроўчанка – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Арэхаўскай ДАСШ, В.П.Сяргееў – дэпутат раённага і абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ПУП “Сарочына”, А.І.Коцур – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, галоўны інжынер ДРБУ-105, В.І.Клімашэўскі – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Вяркудскай ДАСШ, А.М.Крыштопенка – дэпутат раённага Савета дэпутатаў, урач агульнай практыкі Вялікадолецкай сельскай участковай бальніцы.
Зацверджана Праграма па паляпшэнню ўмоў і ахове працы Ушацкага раёна на 2011-2015 гады, унесены змяненні ў некаторыя рашэнні раённага Савета дэпутатаў. Зацверджаны план работы Ушацкага раённага Савета дэпутатаў на 2011 год. Разгледжаны іншыя пытанні.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел А.М.Падаляк – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар дзяржаўнай установы “Віцебская абласная філармонія” і У.А.Машэра – намеснік старшыні аблсельгасхарчу, які выступіў перад прысутнымі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *