В Ушачской районной библиотеке прошло обновление компьютерами и мебелью

Общество

На мінулым тыдні работнікі Ушацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы радаваліся абноўкам. У раённую бібліятэку імя Еўдакіі Лось, некаторыя сельскія ўстановы паступілі чатыры сучасныя персанальныя камп’ютары, а таксама новая сталы, шафы.

Патрэба ў такой тэхніцы, офіснай мэблі была даўно. Вось толькі фінансавыя магчымасці не дазвалялі самастойна вырашыць пытанне з іх набыццём. І тут падтрымку ЦБС аказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання А.В.Жынгель, які ў 2019-м быў вылучаны кандыдатам на гэтую пасаду ад Ушацкага раёна.

Азнаёміўшыся з пісьмовым зваротам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў адрас цэнтра банкаўскіх паслуг №237 ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п.Ушачы, Алег Валянцінавіч, які з’яўляецца начальнікам рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”, знайшоў магчымасць выдзеліць на ўказаныя мэты неабходную суму спонсарскіх сродкаў.

Не засталіся ў даўгу перад банкаўскай установай і работнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы – яны перайшлі на абслугоўванне ЦБП №237 і ўжо аформілі каля чатырох дзясяткаў плацежных картак.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На здымках: дакументы на новыя камп’ютары, мэблю дырэктар ЦБП №237 Д.Садоўская перадае дырэктару ЦБС Л.Шкаруба; новая мэбля пераязджае ў раённую бібліятэку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *