Ёлка желаний

Общество

У залежнасці ад узросту сучасныя дзеці звычайна хочуць атрымаць у падарунак камп’ютар, мабільны тэлефон, веласіпед, цацку, якой няма ў іншых… А вось Дзіма з сацыяльнага прытулка марыць пра сіні самалёцік, Насця – пра размалёўку з фламастэрамі, Мікіта – пра мяч…

Ужо не першы год райкам БРСМ і аддзел райвыканкама па справах моладзі праводзяць дабрачынную “ёлку жаданняў”. Напярэдадні Каляд актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай пабывалі ў дзіцячым сацыяльным прытулку гарпасёлка і прынеслі падарункі, якія збіраліся для дзяцей у рамках акцыі “Чудеса на Рождество”. Таксама яны даведаліся, што кожны з дзетак, якія трапілі ў сацыяльны прытулак, хоча атрымаць у падарунак. На лістках дзеці старанна напісалі свае жаданні, намалявалі такі чаканы падарунак і перадалі Дзеду Марозу. Цяпер іх жаданні з фатаграфіямі дзяцей знаходзяцца на “Ёлцы жаданняў” у Доме Саветаў. І верыцца ў тое, што іх мары ажыццявяцца з дапамогай неабыякавых і нераўнадушных людзей, розных прадпрыемстваў і арганізацый. Напярэдадні старага Новага года кожны з дзетак павінен атрымаць свой чаканы падарунак.

Хочацца, каб усе наступныя святы дзеці правялі разам са сваімі бацькамі, якія абавязкова стануць на шлях выпраўлення, каб яны радавалі іх не менш чым сёлетняя “Ёлка жаданняў”.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: пісьмо Дзеду Марозу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *