Полезный сайт…

Карысная знаходка

Не так даўно адкрыла для сябе карысны сайт. І знаходкай хачу падзяліцца з  іншымі ўшачанамі, якія карыстаюцца паслугамі інтэрнэта, паколькі паслужыць ён не толькі школьнікам, але і ўсім тым, хто цікавіцца рускай мовай. “www.gramota.ru” – так называецца сайт, які ўжо назвай указвае пра сваё прызначэнне. Там змяшчаюцца тлумачэнні філолагаў на пытанні, па якіх часцей за ўсё робяцца памылкі, праводзяцца розныя конкурсы, паведамляецца пра пераможцаў і ў рэшце-рэшт там друкуецца падборка дыктантаў, па якіх адразу ж можна праверыць сваю адукаванасць. Гэта вельмі карысна для тых, хто не любіць пісаць уручную, не можа заставіць сябе пісаць тыя ж дыктанты штодня. Там трэба ўстаўляць толькі прапушчаныя літары ці знакі прыпынку з некалькіх прапанаваных варыянтаў, а ў канцы будзе выстаўлена адзнака і падкрэслены месцы, дзе дапушчана памылка.

Ад рэдакцыі. Паважаныя чытачы, паўсядзённае жыццё нам дорыць многа карысных знаходак – гэта можа быць цікавы чалавек, кніга, сайт, рэцэпт… Паведамляйце пра іх нам у газету і мы абавязкова надрукуем іх у нашай новай рубрыцы “Карысная знаходка”. Няхай ваша знаходка паслужыць іншым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *