Полезная находка от Святослава Иванова

Карысная знаходка

– Два маіх прадзеды не вярнуліся з Вялікай Айчыннай. Прапалі без вестак. Аднак мы не страцілі надзеі, што калі-небудзь даведаемся хаця б пра месца пахавання, таму перыядычна заглядваем на сайт www.obd-memorial.ru , які пастаянна папаўняецца Ваенна-мемарыяльным цэнтрам узброеных сіл РФ.

Даныя ўзяты з архіўных дакументаў, якія захоўваюцца ў цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расіі: гэта звесткі баявых частак аб стратах, “пахаронкі”, дакументы са шпіталяў, трафейныя карткі ваеннапалонных, пашпарты пахаванняў савецкіх салдат і афіцэраў.

І вось насупраць прозвішча Усанава Герасіма Паўлавіча знайшлі дата гібелі – снежань 1943. Дзякуючы таму, што на сайце выкладзены нават сканіраваныя дакументы, мы даведаліся, што да вайны родны брат прадзеда лейтэнант Караленка Андрэй Фаміч працаваў бухгалтарам. Адшукалі месца пахавання  яшчэ аднаго роднага, я потым знаёмыя пацвердзілі, што імя Раздамахіна Рыгора выбіта  на абеліску брацкай магілы ў Хойніках. Памылкі ў супадзенні прозвішчаў быць не можа, таму што ў некаторых дакументах акрамя месца і даты нараджэння, яшчэ і звесткі аб блізкіх родных, такім чынам можна даведацца і пра тых, аб кім раней не ведаў.

Мы пакуль не знайшлі звестак  аб яшчэ адным прадзедзе, аднак веру, што таксама даведаемся, дзе яго месца пахавання ці хаця б месца апошняга бою. Упэўнены, што гэты сайт дапаможа і вам прыадкрыць таямніцу аб сваіх родных блізкіх, бо на ім ужо апрацавана 12 мільёнаў лістоў і 30 тысяч  пашпартоў воінскіх пахаванняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *