Как правильно вести себя при ухудшении самочувствия?

Здравоохранение

Практыка паказвае, што не ўсе ведаюць, як правільна паводзіць сябе пры пагаршэнні самаадчування. У гэтай сувязі Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавала памятку з карыснай ва ўмовах распаўсюджання каранавіруснай і вострай рэспіраторнай віруснай інфекцый інфармацыяй. Падрабязнасці – ад галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Ушацкага раёна Паўла Аляксандравіча САЎЧАНКІ.

– Пакуль чакаеце доктара ці ўжо знаходзіцеся на бальнічным з пацверджаным каранавірусам або ВРВІ (іх галоўнымі сімптомамі з’яўляюцца кашаль, насмарк, пяршэнне ці боль у горле, аднаразовае павышэнне тэмпературы цела не больш за 37,5 градуса), захоўвайце самаізаляцыю. Калі жывяце не адзін, пастарайцеся не кантактаваць з дамачадцамі: ізалюйцеся ў асобным пакоі, насіце маску пры выхадзе з яго. Блізкім гэтак жа рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання.

Вымярайце тэмпературу цела – хаця б 1 раз за суткі пры бессімптомным, 3 – пры лёгкім цячэнні захворвання. Пры наяўнасці пульсаксіметра сачыце за ўзроўнем сатурацыі (насычэння крыві кіслародам), у норме гэты паказчык складае не менш 95-96 працэнтаў.

Праветрывайце памяшканне раз у 3 гадзіны. Захоўвайце пітны рэжым – не менш 2 літраў за суткі. Пры наяўнасці хранічных захворванняў прызначаныя ад іх прэпараты працягвайце прымаць у той жа дазіроўцы. Пры насмарку, закладзенасці носа, болях у горле можна выкарыстоўваць солевыя растворы, у тым ліку на аснове марской вады, іншыя сродкі. Жарапаніжальныя вазьміце пры павышэнні тэмпературы цела да 38 градусаў і больш. Карыснымі будуць вітаміны С і D. А вось антыбіётыкі самастойна прызначаць сабе нельга – гэта могуць зрабіць толькі медыкі!

Не забывайцеся і пра традыцыйныя меры засцярогі: насіце маскі або рэспіратары пры знаходжанні ў закрытых памяшканнях; часцей мыйце рукі, апрацоўвайце іх антысептыкам; мінімізуйце наведванне месцаў з вялікай колькасцю людзей, калі не атрымалася – захоўвайце дыстанцыю ў 1,5-2 метра; прайдзіце вакцынацыю, своечасовую рэвакцынацыю ад каранавіруса.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *