Ушачанка Светлана Пятница оформила карту Белагропромбанка и выиграла 800 рублей

Общество

Атрымаўшы паведамленне аб тым, што выйграла 800 рублёў, Святлана Уладзіміраўна Пятніца звярнулася ў банк: ведала пра вынаходніцтвы ашуканцаў і не хацела стаць іх чарговай ахвярай. Аказалася, што нечаканы прыбытак – чыстая праўда, хоць жанчына для гэтага нічога не рабіла. Проста аформіла картку ААТ “Белаграпрамбанк”.

С.Пятніца, Д.Садоўская.

А пачалося ўсё ў канцы мінулага года. Святлана Уладзіміраўна атрымала права на пенсію і для яе залічэння патрэбна была картачка. Прапановы паступілі з “Беларусбанка”, “Дабрабыта” і ААТ “Белаграпрамбанк” – літаральна ўсе абяцалі і падарункі. Жанчына не прывыкла да дармавых выгод, таму не ўзважвала, дзе больш атрымае – проста засталася верная апошняй фінансавай установе – той, дзе і абслугоўваецца работніца ўчастка “Хадакова”. Пенсіённы “Белкарт” у межах праграмы паслуг “Забота” яна атрымала 21 снежня і аўтаматычна стала ўдзельніцай акцыі “С Заботой о Вас”, атрымаўшы ў падарунак вялізны парасон і залічэнні на рахунак па 10 рублёў на працягу трох месяцаў. Ва ўмовы ж конкурсу “100 тысяч на мечту” асабліва не ўнікала, паколькі ніколі нічога не выйгравала. Проста паехала з мужам у Полацк у магазін “Пячнік” і заплаціла безнаяўнымі 433 рублі за новую трубу для печы.

Нагадваем, удзельнікамі конкурсу “100 тысяч на мечту” з’яўляюцца кліенты ААТ “Белаграпрамбанк”, якія атрымалі карткі плацёжнай сістэмы “Белкарт”, у тым ліку і пенсіённыя ў межах праграмы паслуг “Забота” з 15 снежня 2021 па 8 сакавіка 2022 года і да апошняй даты будуць здзяйсняць па ёй безнаяўныя разлікі.

– І аказалася ў трайным выйгрышы, – расказвае жыхарка вёскі Дубраўка пра нечаканую ўдачу. – Муж, як і дамаўляліся, вярнуў грошы за пакупку, дадатковых 800 рублёў на рахунку з’явілася, і яшчэ падарунак атрымала.

Першыя 38 прызоў разыграны 21 студзеня, сярод іх 10 па 800 рублёў для трымальнікаў пенсіённай карткі ў рамках праграмы паслуг “Забота”.

Ён чакаў жанчыну падчас чарговага візіту ў ЦБУ №237 у г.п.Ушачы ААТ “Белаграпрамбанк”. Яго начальнік Дзіна Міхайлаўна Садоўская ўручыла прэзент, пажадаўшы, каб удача не пакідала кліентку і на далейшых этапах конкурсу. Іх яшчэ тры, і наперадзе розыгрыш асноўнага прызу – 100 тысяч рублёў. Каб прэтэндаваць на яго, сума разлікаў па картцы павінна складаць не менш тысячы. Пры розыгрышы неасноўных прызоў іграюць кожныя 300 рублёў аперацый. Чым больш плацяжоў – тым больш шансаў.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *