Министр ЖКХ побывал в Ушачах

Общество

Не кожны дзень ва Ушачах міністр. А дзякуючы адзінаму дню інфармавання ўшачане сустрэліся з міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімірам Максімавічам Белахвоставым. Паколькі ён з’яўляецца кіраўніком адной з рэспубліканскіх прапагандысцкіх груп, то і праводзіў перад ушацкай аўдыторыяй адзіны дзень інфармавання па тэме “Новыя якасныя характарыстыкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.

Хоць і казаў Уладзімір Максімавіч, што гэта не яго тэма, аднак аўдыторыя лёгка ўспрымала даводзімыя лічбы, паколькі міністр умела аздабляў іх уласнымі прыкладамі. Добры аратар і псіхолаг справіцца з любой тэмай. А гэтая напрамую датычылася кожнага з нас, паколькі будавалася на даных перапісу 2009 года і выкананні праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2007-2010 гады.
Уладзімір Максімавіч з інтарэсам знаёміцца з рэгіёнамі, у якіх давялося пабываць дзякуючы дням інфармавання. Вось і ва Ушацкім раёне ён упершыню, таму цікавіўся не толькі станам аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і насельніцтвам, прыроднымі асаблівасцямі, гісторыяй. Разглядаючы карту раёна, падзівіўся нашаму багаццю – вялікай колькасці азёр і лясоў, а пачутую інфармацыю таксама выкарыстаў пры размове з аўдыторыяй. Хоць зала райвыканкама была поўная, пытанняў, якія б датычыліся дзейнасці падпарадкаванага яму міністэрства, не паступіла. Затое былі яны падчас “прамой лініі”, якую У.М. Белахвостаў правёў у гэты ж дзень.  
Людзі задавалі пытанні пра льготы сям’і, якая выхоўвае дзіця-інваліда, а таксама пра магчымасць выкарыстання чэкаў “Жыллё”, пра недастатковую тэмпературу ў адной з кватэр дома №2 па вуліцы Ленінскай і адсутнасць дворнікаў, пра тое, што ў Старым Сяле Жарскага сельсавета не могуць заплаціць за ваду праз аддзяленне сувязі. На ўсе пытанні былі дадзены тлумачэнні, а ў асобных выпадках людзі іх атрымаюць пісьмова пасля больш дэталёвага высвятлення абставін. Асабліва прыемна, што сярод пяці тэлефанаванняў была адна ўдзячнасць работнікам камунгаса за хуткае выпраўленне аварыйнай сітуацыі.   
Намеціўся рост нараджальнасці

Беларусь займае пятае месца сярод краін СНД па колькасці насельніцтва – 9 мільёнаў 481,1 тысячы чалавек, саступаючы толькі Расіі (140,4 мільёна), Украіне ( 45,4), Узбекістану (27,8) і Казахстану (15,8). У краіне пражывае 4,4 мільёна мужчын (47 працэнтаў) і каля 5,1 – жанчын (53). Дзеці ўзростам да 15 гадоў уключна складаюць 16 працэнтаў, людзі працаздольнага ўзросту – 62 і старэй яго – 22. У буйных гарадах пражывае 56,9 % насельніцтва, у сельскай мясцовасці – 25,7.
Ва Ушацкім раёне працэнтны расклад крыху іншы: 29,3 % – пенсіянеры, 56,6 — працаздольныя і 14,2 – дзеці. У перыяд з 2006-2010 гадоў насельніцтва раёна зменшылася на 2,6 тысячы і на 1 студзеня 2010 года складала 15,8 тысячы, у гарпасёлку – 5,5, у сельскай мясцовасці —10,3.
Беларусь – многанацыянальная дзяржава. Па даных перапісу ў 2009 годзе на яе тэрыторыі пражывала 140 нацыянальнасцяў, аднак 84 працэнты — беларусы. Ушацкі раён заселены прадстаўнікамі 23 нацыянальнасцяў, 15145 чалавек адносяць сябе да карэннай. 60 % удзельнікаў перапісу лічаць роднай мовай – беларускую, хоць дома размаўляе на ёй толькі 30 працэнтаў.
У Беларусі, як і ў многіх іншых развітых краінах свету, назіраецца дэпапуляцыя – скарачэнне колькасці насельніцтва, якая ў першую чаргу звязана з нізкім узроўнем нараджальнасці. Менавіта таму дзяржаўная палітыка накіравана на стымуляванне нараджальнасці, ахову мацярынства і дзяцінства, фарміраванне паўнацэннай мнагадзетнай сям’і. Ільготы пры будаўніцтве жылля – пры чатырох дзецях – бясплатнае, павелічэнне дапамог – (на дзяцей да 3 гадоў за мінулы год яны павялічыліся на 37 %, а апошнія адбыліся ў лютым). У мінулым годзе ўшацкім сем’ям, выхоўваючым дзяцей, выплачана дапамог на суму 1140,5 мільёна рублёў.
Дэмаграфічная палітыка краіны накіравана на ўмацаванне здароўя нацыі, мінімізацыю захворваемасці і паступовае зніжэнне смяротнасці, фарміраванне здаровага ладу жыцця. Зараз у краіне адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці – 4 на тысячу народжаных, што ніжэй за ўсе краіны СНД і адпавядае ўзроўню такіх развітых дзяржаў, як Германія, Францыя. Працягласць жыцця ў краіне – 70,5 года, сярод мужчын – 64,7 і 76,4 – у жанчын. Па чакаемай працягласці жыцця жанчын Беларусь саступае толькі Арменіі.
Сярод прычын смяротнасці ў Беларусі на першым месцы — захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы (54,1), на другім – новаўтварэнні – 13,5, на трэцім – знешнія прычыны. Ва Ушацкім раёне на першым месцы смяротнасць, звязаная з захворваннямі сістэмы кровазвароту. На ўліку ў нарколага знаходзіцца 538 чалавек! 21 дзіця – сірата, а 64 засталіся без апекі бацькоў. У 30 апякунскіх і 31 прыёмнай сям’і выхоўваецца адпаведна 43 і 42 дзіця.
Для таго, каб насельніцтва краіны не ўбывала, трэба, каб на адну жанчыну даводзілася па 2,1 дзіця. Зараз сумарны каэфіцыент нараджальнасці па краіне хоць і павялічыўся з 1,29 у 2005 да 1,44 у 2010, аднак застаецца недастатковым. Таму, каб у сем’ях расло не адно дзіця, спрыяе якаснае павышэнне ўзроўню жыцця. Сярэдняя зарплата ва Ушацкім раёне склала 890,2 тысячы, тэмп росту да 2009 года – 125 працэнтаў. Забяспечанасць жыллём аднаго гарадскога жыхара па краіне з 17,8 метра ў 2005 павысіўся да 21, 3 у 2009, сельскага адпаведна з 23,7 да 30,1. У сярэднім на аднаго жыхара яна складае 23,6 – самы высокі паказчык сярод краін СНД. Павялічваецца дародавы і пасляродавы водпуск, плануецца і далей павышаць памер дзіцячых дапамог, каб ён быў адпаведны заработнай плаце.
Ну а галоўнае, пэўна, нават не ва ўзроўні даходаў, а ў здаровым мікраклімаце сям’і, багацце якой – у дзецях. Значна горш жылі нашы дзяды, прадзеды, матулі, аднак ахвяравалі сабой, недаядалі і недасыпалі і, бясспрэчна, больш працавалі, але нават думкі не было, каб у сям’і расло адно дзіця, якое лічылася «сіратой». Зараз намнога прасцей выхоўваць дзяцей, і мода на поўныя мнагадзетныя сем’і абавязкова павінна адрадзіцца.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *