Поздравления с юбилеем и очередной наградой. Пётр Качан более 40 лет посвятил лесному делу

Общество

У лясгасе днямі ўшаноўвалі аднаго з самых вопытных працаўнікоў – лесніка Ушацкага лясніцтва Пятра Пятровіча Качана. Нагода ж для гэтага была святочная: мужчына святкаваў 60-гадовы юбілей, пры гэтым ужо больш сарака гадоў свайго жыццёвага шляху ён прысвяціў лясной справе.

За сумленную працу ён неаднаразова адзначаўся рознымі ўзнагародамі, самымі значнымі з якіх з’яўляюцца медаль “За працоўныя заслугі” і знак Міністэрства лясной гаспадаркі “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”. Калектыў шчыра віншаваў Пятра Пятровіча не толькі з юбілеем, а і чарговай узнагародай – за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі, прымнажэнне лясных багаццяў яму была ўручана Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Галоўным пажаданнем ад кіраўніцтва і калег было даўжэй працаваць на карысць роднага прадпрыемства, сам жа юбіляр прызнаўся, што ўжо даўно не ўяўляе сябе без лесу і любімай справы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *