Итоговое собрание работников культуры

Общество

Аб выніках работы ўстаноў культуры раёна за 2010 год і прыярытэтных накірунках у бягучым вялася размова на галоўнай нарадзе года. Начальнік аддзела культуры райвыканкама Т.М.Малак прааналізавала дзейнасць, спынілася на дасягненнях і задачах. Яе дапоўнілі выступленні некаторых прадстаўнікоў сферы.

Т.М.Малак спынілася на пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Яшчэ ў 2004 годзе ўсе аб’екты былі замацаваны за ўстановамі і арганізацыямі раёна, з уласнікамі заключаны ахоўныя абавязацельствы. На помнікі архітэктуры, мемарыяльны комплекс “Прарыў” і сядзібу-музей В.Быкава, а таксама на ўсе брацкія пахаванні ўстаноўлены ахоўныя знакі, чаго не зроблена з помнікамі археалогіі (пра гэта пазней гаварыла ў сваім выступленні і дырэктар музея Н.Бугай).

Станоўчае, што распрацоўваюцца новыя турыстычныя маршруты. У мінулым годзе павялічана колькасць наведванняў музея народнай славы імя У. Е. Лабанка, а таксама экскурсій, лекцый, культурна-адукацыйных мерапрыемстваў. Так, для навучэнцаў школ з мая па ліпень мінулага года ў кіназале быў наладжаны кіналекторый па тэме Вялікай Айчыннай вайны, у якім прынялі ўдзел больш двухсот школьнікаў. Асаблівай цікавасцю ў наведвальнікаў карыстаюцца камерцыйныя рознатэматычныя выставы, але, на жаль, некалькі прыніжаны інтарэс да класічных выстаў жывапісу і графікі.

АЖНЫМ напрамкам дзейнасці бібліятэк, сказала Т.М.Малак, з’яўляецца фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў. Выканана даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб накіраванні 15 працэнтаў фінансавых сродкаў на ўкамплектаванне кніжнага фонду. У мінулым годзе паступленне перавысіла спісанне, але па-ранейшаму не выконваецца нарматыў абнаўлення фондаў бібліятэк.

Па словах дакладчыцы, работнікі бібліятэк працуюць творча. Пераймальнікамі новага павінны стаць і прадстаўнікі ўстаноў аграгарадкоў, дзе пакуль не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца тэхнічныя  сродкі, якімі забяспечаны згодна праграмы “Адраджэнне і развіццё вёскі”.

Пераважная роля ў стварэнні і забеспячэнні ўмоў развіцця народнай творчасці, арганізацыі змястоўнага адпачынку насельніцтва належыць установам культуры клубнага тыпу, якія ў нашым раёне выйшлі на сярэднія абласныя паказчыкі па ўсіх пазіцыях, сказала начальнік аддзела культуры райвыканкама. Цэнтрам правядзення ўсіх раённых урачыстасцяў і культурных акцый стаў абноўлены РДК. Адметна, што калектывы мастацкай самадзейнасці і асобныя выканаўцы культустаноў раёна прымалі ўдзел у абласных фестывалях і святах. У раёне 9 аматарскіх калектываў, якія перыядычна пацвярджаюць званні “народны” ці “ўзорны”, але ў апошнія гады гэтая колькасць не павялічваецца. Задача: падрыхтаваць хаця б адзін ужо сёлета.

Прыярытэтным накірункам работы РМЦ, РДК, сельскіх устаноў культуры павінна стаць: укараненне цікавых, перспектыўных праграм і праектаў па арганізацыі вольнага часу, якія выклікаюць цікавасць у людзей, і каб наведвальнікі станавіліся актыўнымі ўдзельнікамі; наладжванне канцэртнага абслугоўвання сельскага насельніцтва, асаблівую ўвагу трэба надаць філарманічным пляцоўкам аграгарадкоў, сказала Таццяна Міхайлаўна.

СОБНАЕ месца ў развіцці самадзейнай народнай творчасці адводзіцца Дамам рамёстваў. У мінулым годзе пры нашай такой установе працавалі гурткі. На базе музея народнай славы адкрыты салон-магазін па продажу работ майстроў. Першыя месяцы існавання, на жаль, не далі станоўчай дынамікі па тавараабароце, сказала выступаючая. Сёлета неабходна адкрыць стэнды сувенірнай прадукцыі ў магазінах райспажыўтаварыства (магчыма, у Сарочыне).

Выступаючая спынілася на дзейнасці Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў, дзе летась адкрыты клас выяўленчага мастацтва і два класы музычных інструментаў (філіял аграгарадка Арэхаўна), і Глыбачанскай дзіцячай музычнай школы. Два ўзорныя дзіцячыя калектывы і народны калектыў “Натхненне” з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных конкурсаў і фестываляў.

У рамках Праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады адрамантаваны і забяспечаны сучасным абсталяваннем Вяркудскі і Кубліцкі СДК, у стадыі капітальнага рамонту – Глыбачанскі. На базе Вялікадолецкага і Вяркудскага аграгарадкоў створаны пляцоўкі філарманічнага абслугоўвання насельніцтва.

Клопат аб населеных пунктах, аддаленых ад цэнтральных сядзіб і сельскіх Саветаў, праяўляе аўтаклуб.

У мінулым годзе праводзіўся рамонт культустаноў, неадкладна ён патрабуецца будынкам музея народнай славы і дзіцячай школы мастацтваў. Праектна-каштарысная дакументацыя выканана. Не хапае фінансавых сродкаў.

– Працягваецца работа па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканомікі і бяспекі дзяржавы”, – сказала выступаючая. Яна прааналізавала, як складвалася ў мінулым годзе сітуацыя з платнымі паслугамі насельніцтву. І па далейшых выступленнях культработнікаў, перш за ўсё сельскіх, адчувалася, што гэтае пытанне не пакідае іх раўнадушнымі і сёлета.

АГАДЧЫЦА Селішчанскага сельскага клуба Г.Мялешка, а потым і Матырынскага Г.Рудзёнак (яна ж – дэпутат раённага Савета дэпутатаў) з хваляваннем гаварылі аб пагаршэнні дэмаграфічнай абстаноўкі ў іх мясцовасці. Моладзі ў клуб прыходзіць мала, і тым больш адбылася яе дыферэнцыяцыя ў сувязі з новым палажэннем Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – артыкулам 17.12 “Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўналетніх”.

Выступіўшая загадчыца ЦРБ Л.Голуб назвала лепшыя бібліятэкі за мінулы год: па эстэтычнай прапагандзе – Градзянецкую, экалагічнай – Ільюшынскую, добраўпарадкаванні тэрыторыі – Арэхаўскую. Яна выказала заклапочанасць наконт памяшкання бібліятэкі ў Касарах.

М.Макрыдзіна, якая з’яўляецца дырэктарам раённай кінавідэасеткі, расказала аб рэарганізацыі сваёй установы з 2009 года. Ужо дзейнічаюць відэакропкі, павышаюцца платныя паслугі насельніцтву, існуе кантакт з культработнікамі.

Вопытам работы падзяліліся таксама загадчыца дзіцячай бібліятэкі Л.Эртман, кіраўнік народнага клуба РДК “Адраджэнне” А.Кузусёнак, якая выказала заклапочанасць недастатковым развіццём у раёне ткацтва і ганчарства (няма пераемнікаў). Загадчыца Касарскога сельскага клуба Н.Азаронак падтрымала прагучаўшыя ўжо заўвагі калег, а таксама выказала яшчэ адну: аб неабходнасці цэнтралізаванага (праз РДК) запісу дыскаў для дыскатэк. Дырэктара Дома рамёстваў М.Багдановіча, як і раней, хвалюе неабходнасць паляпшэння ўмоў працы, пашырэння плошчы ўстановы. Ён таксама б’е трывогу, што ў сферы культуры няма відэакамеры. Сёння фотаздымкамі нікога не здзівіш, сказаў выступаючы. Неабходна ствараць відэатэку аб майстрах, іншых людзях.

АМЕСНІК старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская падзякавала культработнікам за ўдзел у адраджэнні вёскі. Яна закранула асноўныя пытанні, якія гучалі ў выступленнях удзельнікаў сходу. Так, сказала, што для вызначэння межаў помнікаў археалогіі патрэбны вельмі вялікія грошы, таму пакуль гэта не ажыццявіма. Сёлета дах Касарской бібліятэкі будзе адрамантаваны, гэта запланавана. Наогул ёсць праграма па развіцці вялікіх вёсак, намячаецца паляпшэнне. У райцэнтры ў сувязі з прадстаячым абсталяваннем будынка ў Градзянцы пад сацыяльныя мэты, а таксама будаўніцтвам фізкультурна-спартыўнага комплексу, павінны з’явіцца месцы, магчыма, для пашырэння культустаноў. Выступаючая спынілася і на дэмаграфічнай сітуацыі, якая назіраецца, зразумела, не толькі ў нашым раёне. Адсюль праблема наведванняў сельскіх устаноў культуры, а значыць, і выканання платных паслуг. Тым не менш, работу трэба працягваць, і перш за ўсё прымаць удзел у выхаванні моладзі, выкараненні спажывецкіх адносін у людзей, страты інтарэсу да ўсяго, п’янства, антысанітарыі. І стаўку трэба рабіць на актыўных людзей, сказала прадстаўніца раённай улады.

На заканчэнне сходу адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў па выніках мінулага года.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

На здымку: падчас узнагароджання.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *