На улице Аниса Клопова новое покрытие дороги из асфальтогранулята

Общество

Старое палатно, што знята з дарог па вуліцах Ленінскай і Віцебскай, дарэчы, яшчэ паслужыць ні адзін год, паколькі з яго атрымаўся новы матэрыял – асфальтагранулят. Метадам халоднага фрэзеравання стары слой здрабняецца ў крошку (адсюль і другая назва), а потым засыпаецца і разраўноўваецца па цвёрдым пакрыцці гравійкі. Так і было зроблена па вуліцы Аніса Клопава, жыхары якой скардзіліся на пастаянны пыл на бойкай дарозе на прыёме ў нашага дэпутата У.П.Андрэйчанкі ў жніўні. І, дарэчы, прыгадвалі, што апрануць у асфальт вуліцу абяцалі яшчэ 20 гадоў таму. Тады задумы не ажыццявіліся, а зараз просьбу выканалі вельмі хутка, нягледзячы на тое, што ў планах гэтая дарога сёлета не значылася. Бо і паабяцаў спікер парламента толькі такі варыянт – засыпкай асфальтавай крошкай.

Унікальнасць гэтага метаду ў тым, што палатно з цягам часу будзе станавіцца больш роўным: у саставе не толькі стары асфальт, але і бітум, які плавіцца пад уздзеяннем высокай тэмпературы і цэментуе шчабёнку. А пакуль жа па ім можна пускаць грэйдар. Што ўжо і рабілася, калі ўтварыліся каляіны пасля праходжання цяжкагрузаў. А ролю ўкатчыкаў выконваюць праезджыя машыны. Займаліся ж укладкай гэтага палатна не дарожнікі, а камунальнікі.

Асфальтагранулят – самы распаўсюджаны другасны матэрыял, які выкарыстоўваецца як для пакрыцця неасноўных дарог, так і пад’ездаў да дамоў, адмосткі, пракладання дарожак у прыватным сектары і на дачах, паколькі танней за плітку і шчабёнку, а тэхналогія ўкладкі даступная ўсім.

Вуліца Клопава па сутнасці з’яўляецца паўкальцавой – злучае Калінінскую з Азёрнай вёскі Градзянец. І зараз амаль нічым не адрозніваецца ад асфальтаваных звычайным метадам – пылу дакладна няма, ды і ехаць камфортна. Пацвердзіў гэта і Дзяніс Фамічоў, які для прагулак на трохколавым веласіпедзе звычайна выязджаў у цэнтр, а сябра падказаў пра новую “трасу” пад бокам з завулкам Заводскім.

Адзінае “але”, асфальт пакуль пакладзены не да канца, застаўся невялікі гравійны адрэзак ля Калінінскай.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *