В преддверии новогодних праздников активисты районной организации «Белая Русь» навестили отделение круглосуточного пребывания для пожилых людей и инвалидов ТЦСОН

В общественных организациях

Прыемны сюрпрыз чакаў на бягучым тыдні пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у аграгарадку Вяркуды. У госці да іх з райцэнтра прыехалі даўнія сябры – актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Яе старшыня Наталля Мікалаеўна Марковіч, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу прайшліся па пакоях сацустановы, павіншавалі ўсіх з надыходзячымі навагоднімі, каляднымі святамі, пажадалі моцнага здароўя, аптымізму. Не абышлося, вядома, і без салодкіх пачастункаў ад грамадскага аб’яднання.

Некалькімі ж днямі раней святочны настрой у аддзяленні дапамаглі стварыць работнікі Сарочынскага лясніцтва, якія прывезлі і ўстанавілі ў холе навагоднюю сасну.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *